Вы тут

Спачатку ў валок, а потым у мэндлік


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» — тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


 

Ці ведалі вы, што:

вало́к — доўгая града згрэбенага сена, збажыны.

таўчо́нік (размоўнае) — блін з тоўчанай бульбы.

тор — дарога, след, пакінуты калёсамі. «Брук на дарозе ляжаў няроўны, калдобісты, месцамі яго зусім неставала, і тор ад калёс зварочваў з абочыны на сярэдзіну шашы», — чытаем у Івана Пташнікава.

тузлу́к — раствор солі для засолу прадуктаў. Слова мае цюркскае паходжанне.

ло́вы — паляванне без зброі.

мэ́ндлік — кучка снапоў, пастаўленых для прасушкі. Паходзіць ад нямецкага Mandel.

прадаваць зубы — весела смяяцца, рагатаць без дай прычыны. Беларускія адпаведнікі: выскаляць зубы, сушыць зубы. Рускія: зубы греть на солнце, скалить зубы.

з плеч ды ў печ — 1) рабіць нядбала, абы-як; 2) бестурботна жыць, не клапоцячыся пра заўтра. Беларусы яшчэ скажуць: абы з рук, цераз пень-калоду, спусціўшы рукавы, з пятага на дзясятае, так-сяк накасяк... Рускія: спустя рукава.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.