Вы тут

Беларусь 24 абвясціў аб пачатку конкурсу фотаздымкаў «Наша лета»


Міжнародны спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24» абвясціў аб пачатку творчага конкурсу фотаздымкаў «Наша лета».


Каб узяць удзел у творчым спаборніцтве, трэба да 31 ліпеня апублікаваць на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» адмысловыя фотаздымкі свайго летняга адпачынку — з абавязковай пазнакай #Б24_нашалета. Прычым колькасць фотаздымкаў і фантазія аўтараў конкурсу ніяк не абмяжоўваецца — галоўнае, каб удзельнікі ўспомнілі і ацанілі прыемныя хвіліны свайго адпачынку.

«Беларусь 24» глядзяць у розных кутках зямнога шара — а значыць, нас чакае мноства яркіх фотаздымкаў, — мяркуе галоўны дырэктар тэлеканала Аляксандр Мартыненка. — Аднак галоўны прыз — адпачынак у Беларусі, бо ў нашай краіне столькі прыроднай прыгажосці, што адпачыць тут можна не горш, чым на знакамітых сусветных курортах». Пераможцу, якога вызначаць з дапамогай інтэрнэт-генератара выпадковых лічбаў, чакае прыемны і гэтым летам як ніколі актуальны прыз — выхадныя ў беларускай аграсядзібе «Малінаўка» з наведваннем кантактнага заапарка і сапраўднай кедравай лазні!

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Лета як шанц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?