Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Марсіянін»

Калі і дзе: 8 канал, 13 ліпеня ў 10.25

Фільмаў, дзе галоўны герой выратоўвае свет, — процьма. А вось у гэтай карціне Рыдлі Скота, наадварот, увесь свет спрабуе выратаваць аднаго чалавека, і на тое варта паглядзець!

Блізкая будучыня. Даследчая экспедыцыя «Арэс-3» працуе на Марсе, але вымушаная тэрмінова пакінуць планету з-за пясчанай буры. Адзін з удзельнікаў місіі, інжынер і біёлаг Марк Уотні, атрымаў пашкоджанні скафандра, таму не змог выйсці на сувязь са станцыяй, і калегі палічылі яго загінулым. Ачуняўшы, Марк застаецца на чырвонай планеце ў поўнай адзіноце і вымушаны «каланізаваць» Марс, каб выжыць на наяўных запасах вады, паветра, ежы і вітамінаў да прылёту наступнай экспедыцыі...

Фантастычная кінагісторыя пра Рабінзона Круза заўтрашняга дня атрымалася б на рэдкасць драматычнай, калі б не была дапоўнена львінай доляй гумару. Таму нават сапраўдным астранаўтам, якія ўбачылі «Марсіяніна» аднымі з першых, фільм спадабаўся.


Што: «Уладары сноў»

Калі і дзе: TV1000Ru, 15 ліпеня ў 20.20 і 16 ліпеня ў 6.20

Што будзе, калі аб'яднаць геніяльнага вынаходніка, спрытнага прайдзісвета і жаданне людзей праводзіць трэць жыцця ў сне не проста так, а з пяцізоркавым камфортам? Спачатку — «Карпарацыя сноў», ноу-хау якой дазваляе мадэляваць сюжэты сноў на заказ кліента, трансліраваць у прамым эфіры і нават перадаваць іх на адлегласці. А далей эксперыментальная тэхналогія, запушчаная ў масы, пагражае выйсці з-пад кантролю і даць непрадказальны вынік...

Сюжэт як быццам цікавы, але чым далей, тым менш зразумела, што разгортваецца перад вачыма: дзіцячая казка з абавязковай мараллю, камедыя, сатыра, абсурд ці наогул драма? Рэжысёр-дэбютант Ірына Багрова перапляла ў дзівосным клубку і казачны сюжэт Оле-Лукойе, і анімацыю, і падкрэсленую тэатральнасць некаторых персанажаў, і, галоўнае, мару многіх сучаснікаў — нічога не рабіць, атрымліваючы за гэта грошы.


Што: «Зорныя войны. Эпізод 2: Атака клонаў»

Калі і дзе: Беларусь 2, 15 ліпеня ў 23.20 і 16 ліпеня ў 16.55

Другі па храналогіі і пяты па парадку выхаду фільм Джорджа Лукаса з сагі «Зорных войнаў». Рэспубліка стаіць на мяжы ваеннага канфлікту, загадзя спланаванага магутнымі, але пакуль яшчэ нябачнымі сіламі. Каб супрацьстаяць знешнім пагрозам, Вярхоўны канцлер Палпацін засяроджвае ўладу ў сваіх руках і загадвае стварыць вялізную армію, якая пры бліжэйшым разглядзе аказваецца арміяй клонаў і служыць зусім іншым мэтам... Паралельна разгортваецца шмат іншых падзей: рамантычныя стасункі паміж былой каралевай Амідалай і будучым джэдаем Энакінам, палітычныя інтрыгі, прыгоды, бітвы — і, нарэшце, узнікненне ў Галактыцы новай грознай сілы — Імперыі...

Загаловак у газеце: Прастора для фантазіі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.