Вы тут

Няўжо пацяплее?


Праўда, істотнае пацяпленне прыйдзе не сёння, калі краіна ў асноўным знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Толькі на паўночным усходзе Беларусі адаб'ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з Балтыйскага мора, паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра Святлана Рыбакова.


Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі на паўночным усходзе ў асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, умераны, на паўночным усходзе парывісты. Максімальная тэмпература паветра ўдзень ад плюс 16 да плюс 21 градусаў, а на паўднёвым захадзе да 23 цяпла. Атмасферны ціск істотна не зменіцца. У суботу мы будзем пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, на паўднёвым захадзе адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Будзе пераважна без ападкаў, толькі на паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 5—12 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе да 14 цяпла, максімальная ўдзень — ад плюс 18 да плюс 25 градусаў.

У нядзелю надвор'е ізноў крыху сапсуецца. Да нас завітае атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, і толькі ўначы на ўсходзе краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Таму ўначы па заходняй палове, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 7—14 цяпла, а максімальная ўдзень — ад плюс 16 да плюс 23 градусаў, па паўднёвым захадзе да 25 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, на наступным тыдні ў нас пачне цяплець. У панядзелак будзе пераважна без ападкаў. Уначы чакаецца 7—14 цяпла, удзень ад плюс 19 да плюс 25 градусаў, а па паўднёвым захадзе да 28 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.