Вы тут

135 мільёнаў рублёў на падтрымку чаргавікам


Як вядома, Прэзідэнт падпісаў Указ №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў». Гэты дакумент уводзіць адраснае субсідзіраванне ў будаўніцтве жылля.


Дакументам у дадатак да дзеючай сістэмы льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва ўводзіцца новы від дзяржаўнай падтрымкі грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — дзяржаўныя адрасныя субсідыі. Яны будуць давацца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем'ям і дзецям-сіротам — таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах.

Як адзначыў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль, дзяржава зараз запланавала прыцягваць не толькі прамыя бюджэтныя рэсурсы на падтрымку жыллёвага будаўніцтва, але і рэсурсы банкаўскай сістэмы. Механізм Указа №240 дазволіць пашырыць аб'ём крэдытавання жыллёвага будаўніцтва, і пры гэтым яно будзе ажыццяўляцца з элементамі дзяржаўнай падтрымкі. Новы дакумент дазваляе разам з тым паменшыць выдаткі бюджэту. «Бюджэт будзе толькі кампенсаваць працэнты грамадзянам. Кампенсацыя будзе адрасная і для кожнага асобнага грамадзяніна, які будзе мець на гэта права», — растлумачыў Аляксандр Горваль.

Акрамя таго, ён дадаў, што памеры крэдытаў для льготнай катэгорыі грамадзян будуць набліжаны да тых памераў, якія цяпер атрымліваюць па Указе №13, але пры гэтым усё ж будуць даражэйшыя. «Для сям'і з трох чалавек пры ўмове, што стандартна мы забяспечваем іх 60 кв. м пры кошце 660 рублёў за кв. м, пад крэдыт 35 тысяч рублёў выплата па Указе №13 складала 224 рублі штомесяц, а будзе па Указе №240 — 347 рублі. Сям'я з 4 чалавек па Указе №13 плаціць 298 рублёў, па Указе №240 — 463 рублі. Для шматдзетных сем'яў, якія маюць траіх дзяцей, — 45 рублёў і 80 рублёў адпаведна. Для шматдзетных сем'яў, у якіх выхоўваюцца чацвёра дзяцей і больш, захоўваецца поўнае пагашэнне асноўнага доўгу і працэнтаў па крэдыце», — растлумачыў Аляксандр Горваль.

У цяперашні момант дапрацоўваецца план мерапрыемстваў па рэалізацыі Указа, каб скарэктаваць з ім шэраг прававых актаў. Адбывацца гэта будзе на працягу 4 месяцаў. Дакумент уступіць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання. Пад Указ ацэначна вызначана 135 мільёнаў рублёў — 65 мільёнаў рублёў Беларусбанка і 70 мільёнаў рублёў Белаграпрамбанка. У далейшым у долю ўвойдуць і шэраг іншых фінансавых устаноў. Зараз рыхтуецца пералік аб'ектаў, якія будуць фінансавацца за кошт субсідый.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».