Вы тут

Заўтра пачынаецца купальскае свята «Александрыя збірае сяброў»


Заўтра на маляўнічым лузе каля Дняпра на мяжы паміж Магілёўшчынай і Віцебшчынай зноў будзе спяваць, танцаваць і ўражваць прыгожае купальскае свята «Александрыя збірае сяброў».


Яго шматлікія пляцоўкі будуць працаваць з 11 гадзін суботняй раніцы і да 17 гадзін вечара нядзелі амаль бесперапынна. Канцэрты, гандлёвыя рады, атракцыёны, выставы, прэзентацыі, майстар-класы — часу сумаваць не будзе ні ў дарослых, ні ў дзяцей. Прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 135-годдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа выстава «Друкарскі двор» пазнаёміць з лепшымі выданнямі кніжнай прадукцыі і прэзентуе кнігу, прысвечаную Спірыдону Собалю. Госці фестывалю ўбачыць адноўлены вядомым калекцыянерам і гісторыкам Уладзімірам Ліхадзедавым друкарскі станок Францыска Скарыны.

Шмат цікавага можна будзе ўбачыць у горадзе сяброўства, дзе майстравыя людзі з розных краін свету прадэманструюць зробленыя сваімі рукамі шэдэўры народнага мастацтва. Моладзь зможа праверыць сябе на веданне традыцый купальскага свята і славянскай міфалогіі, прыняўшы ўдзел у захапляльнай квэст-гульні «У пошуках папараць-кветкі». Спецыяльны конкурс вызначыць пераможцу ў вырабе купальскіх вянкоў. Не пакінуць абыякавымі выступленні выхаванцаў коннаспартыўнай школы і магілёўскіх авіятараў. А яшчэ будзе магчымасць пабываць адначасова на папулярных народных святах «Уладар сяла» і «Вялікая бард-рыбалка».

Акрамя сучаснай феерыі «Купальская казка», якая стане апафеозам свята, адбудзецца фестываль феерверкаў з удзелам прадстаўнікоў замежных краін і ў суправаджэнні лазернага шоу.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulуа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Александрыя чакае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».