Вы тут

Беларусь прадставіла рэзалюцыю супраць спайсаў


У другі дзень работы Парламенцкай асамблеі АБСЕ Беларусь правяла шэраг дадатковых мерапрыемстваў. Адно з іх было прысвечана рэзалюцыі пад назвай «Распрацоўка своечасовых і эфектыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагавання на з'яўленне новых псіхаактыўных рэчываў». Такім чынам беларускі бок імкнецца прыцягнуць увагу самай шырокай грамадскасці да праблемы лавінападобнага ўзнікнення новых псіхаактыўных рэчываў.


У сваёй прамове падчас мерапрыемства Баляслаў Пірштук, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, адзначыў, што цяпер новыя псіхаактыўныя рэчывы не падпадаюць пад дзеянне трох асноўных міжнародных канвенцый у сферы барацьбы з наркотыкамі.

Беларуская дэлегацыя ініцыявала ў ПА АБСЕ сваю рэзалюцыю, паколькі своечасовыя і эфектыўныя заканадаўчыя меры рэагавання на нацыянальным узроўні ў такіх умовах набываюць вырашальнае значэнне. Дарэчы, рэзалюцыю беларускіх дэлегатаў ужо падтрымалі 44 парламентарыі з 20 краін. «Гэта сведчыць аб тым, што праблема новых псіхаактыўных рэчываў актуальная і патрабуе неадкладнага вырашэння», — адзначыў дэпутат.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Супраць спайсаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.