Вы тут

«Храм» Усевалада Швайбы ў арт-прасторы «Высокае места»


Калі дагэтуль вы не былі знаёмыя з творчасцю Усевалада Швайбы, то будзьце ўпэўнены: убачыўшы ўпершыню яго карціны і графіку, вы назаўсёды запомніце яго аўтарскі почырк. Мастак-эстэт, ён раскрывае душу праз адлюстраванне жаночых грацыёзных вобразаў, акцэнтуе ўвагу на целе чалавека, якое лічыць храмам, што ў любы момант можа быць альбо асветлены, альбо апаганены.


На думку Усевалада Швайбы, адна з найважнейшых мэт чалавека — знайсці храм у сабе і берагчы яго ўсё жыццё. А калі так атрымаецца, што нехта яго знішчыць, — на месцы старога разбуранага храма «за тры дні ўзвесці іншы, нерукатворны». Гэтая ідэя аб'ядноўвае ўсе творы экспазіцыі.

Работы мастака, выстаўленыя ў сталічнай галерэі, захоўваюць у сабе матывы, агульныя для славянскай і антычнай міфалогіі. Майстар дэманструе захапленне жаноцкай прыгажосцю і абаяльнасцю. На яго палотнах намаляваныя жанчыны, у рысах якіх захоўваюцца адначасова адсылкі да мінулага і цяперашняга часу. Тэматыка і тэхніка работ розныя. Ён займаецца як жывапісам, так і графікай, звяртаецца як да рэалістычнага жывапісу, так і да сюррэалізму, карыстаецца элементамі славянскай культуры. Гэта той выпадак, калі аўтар валодае не толькі звыштонкім адчуваннем рэчаіснасці, але і майстэрствам для перадачы свайго светаўспрымання.

Назва экспазіцыі «Храм» не толькі падказвае нам канцэпцыю выстаўкі, праз якую кожны чалавек можа задумацца пра сэнс жыцця, але ж і раскрывае мастака як філосафа. На выстаўцы ў большасці прадстаўлены графічныя творы мастака, якія варта дасканала разглядаць, абдумваць. Пасля прагляду думкі складваюцца, быццам бы пазлы, у агульную карціну. У гэтым і заключаецца аўтарская задума. Арганізатары ўдала сфарміравалі выстаўку: графічныя творы прадстаўлены на першым паверсе галерэі, а жывапісныя — на другім.

Вікторыя АСКЕРА

Загаловак у газеце: Нерукатворнае і рукатворнае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».