Вы тут

Выстаўка артэфактаў мінулых стагоддзяў адкрылася ў Брэсце


Выстаўка фотаздымкаў і графічных работ з калекцыі экс-міністра замежных спраў краіны Пятра КРАЎЧАНКІ адкрылася ў Мастацкім музеі — філіяле абласнога краязнаўчага музея. Былы кіраўнік МЗС Беларусі расказаў цікавую гісторыю набыцця 11 аўтэнтычных здымкаў італьянскага фотамайстра Тэафіла-Эўгеніюша Барэці.


Барэці, несумненна, можна назваць першым у гісторыі Беларусі фотадакументалістам. Больш за тое, паводле слоў Пятра Краўчанкі, яго можна лічыць не проста прафесіяналам, але бацькам беларускай, польскай, літоўскай фатаграфіі. Яшчэ ў далёкія 1860-я гады ён зрабіў здымкі гарадоў і мястэчак нашага краю. Зрабіў іх з вялікай любоўю, таму яны і сталі творамі мастацтва, якое не страчвае актуальнасць праз стагоддзі. Сярод работ майстра ёсць, напрыклад, знакаміты дуб у Туганавічах, дзе складаў лірычныя вершы Адам Міцкевіч. Пётр Краўчанка расказаў, што, калі паказаў старую і новую фатаграфіі з Туганавіч экс-прэзідэнту Польшчы Аляксандру Квасьнеўскаму, апошні быў вельмі расчулены. Міцкевічу прысвечаныя тры ўнікальныя фатаграфіі Барэці.

Акрамя фотаработ на выстаўцы прадстаўлены тры гравюры, на якіх адлюстраваны прадстаўнікі роду Радзівілаў, тут жа ёсць унікальная гравюра асады Брэста шведамі ў 1657 годзе, фотапартрэт Элізы Ажэшкі ды іншыя творы.

Адкрыццё выстаўкі ў Мастацкім музеі наведаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук. Экс-міністр Краўчанка звярнуў увагу кіраўніка Брэста на тое, што варта зрабіць захады для ўключэння святкавання 1000-годдзя горада ў каляндар ЮНЕСКА. У Брэсце ж адбыўся шэраг падзей, якія аказалі ўплыў на еўрапейскую палітыку і гісторыю. Мэр горада падзякаваў за прапанову і паабяцаў навярстаць упушчанае пры складанні плана святкавання юбілею.

Варта сказаць, што выстаўка адбылася па ініцыятыве абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага. На мерапрыемстве з нагоды адкрыцця загаварылі пра назву ўстановы. Пётр Краўчанка лічыць, што бібліятэка магла б насіць імя Мікалая Радзівіла Чорнага, знакавай фігуры для Брэста,  які заснаваў тут першую друкарню і выпусціў знакамітую Біблію.

Выстаўка будзе працаваць месяц. Такім чынам, можна сказаць, што экс-міністр Краўчанка працягвае дыпмісію, зараз — у культурным кірунку.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevich@zviazda.by

Фота Марыі МІЦКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Беларусь у аб'ектыве 1860-х

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».