Вы тут

Творчых запрашаюць у Смаленск


Калі вы маладыя і таленавітыя, то ў вас ёсць добрая магчымасць паўдзельнічаць у першым расійска-беларускім злёце творчай моладзі «У руху» на тэрыторыі Смаленскай вобласці.


Як паведамілі ў адміністрацыі Смаленска, на злёт запрашаюцца расіяне і беларусы ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў. У праграме запланаваны майстар-класы і абмен інфармацыяй па розных напрамках (танец, вакал, акцёрскае і прамоўніцкае майстэрства, музыка і гэтак далей). Выдаткі па харчаванні і пражыванні ўдзельнікаў бярэ на сябе Смаленская абласная грамадская арганізацыя Расійскага саюза моладзі.

Гэта мерапрыемства — працяг сумеснага расійска-беларускага маладзёжнага праекта, які стартаваў сёлета ў Смаленску пад назвай Фестываль сучаснай творчасці «Насустрач да зорак». Ён накіраваны на ўмацаванне і пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва, падтрымку і папулярызацыю сучаснага мастацтва сярод моладзі Расіі і Беларусі, стварэнне ўмоў для прасоўвання крэатыўных творчых праектаў падрастаючага пакалення.

Злёт творчай моладзі будзе праходзіць з 7 па 11 жніўня, але заяўку для ўдзелу ў ім неабходна запоўніць да 15 ліпеня. Для гэтага трэба зайсці на афіцыйны сайт мерапрыемства.

Там жа размешчана дадатковая інфармацыя аб падзеі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.