Вы тут

Парламентарыі АБСЕ разгледзелі пытанні сямейных каштоўнасцяў


На дзелавым абедзе, які адбыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі паралельна мерапрыемству па гендэрных пытаннях, прыняла ўдзел каля 20 парламентарыяў ПА АБСЕ. Мерапрыемства, якое прайшло толькі ў другі раз – раней яно адбылося ў Грузіі, было арганізавана па ініцыятыве члена Палаты дэпутатаў Італьянскай Рэспублікі ад партыі "Ліга Поўначы" Клаўдыё Д'АМІКА.


– Мы выступаем за захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і аб'яднанне парламентарыяў ПА АБСЕ па гэтым пытанні, – адзначыў дэпутат. – Натуральная сям'я – гэта саюз паміж мужчынам і жанчынай. Сёння, як мы бачым, у еўрапейскіх краінах прасоўваецца ідэя аб стварэнні аднаполых сем'яў. У той жа час у дзіцяці павінны быць і маці, і бацька.

Паводле яго слоў, у многіх краінах ёсць людзі, якія падтрымліваюць рух за захаванне традыцыйнай сям'і. І асноўная мэта сёння – дазволіць такім людзям выказаць сваё меркаванне, даць ім права голасу.

– На мой погляд, сёння мы сапраўды пішам старонку гісторыі, таму што за сталом сабраліся прадстаўнікі самых розных краін – гэта і Расія, і ЗША, і Беларусь, і Швейцарыя, і Швецыя, і прадстаўнік Святога Прастола з Ватыкана, і іншыя краіны, – адзначыў  генеральны сакратар Парламенцкай асамблеі АБСЕ Раберта МАНТЭЛА. – І мы сабраліся тут не для таго, каб змагацца, а каб прыйсці да мірнага пагаднення.

Дарэчы, генеральны сакратар ПА АБСЕ ўпершыню прыняў удзел у падобнай сустрэчы.

Па словах айца Паўла, аднаго з арганізатараў сустрэчы, сёння людзям надзвычай цяжка пачуць адзін аднаго, таму прыходзіцца прыкладаць масу намаганняў, каб дамовіцца. "А любую дамоўленасць неабходна змацоўваць трапезай. Я шчаслівы, што ёсць нямала людзей, якія  прытрымліваюцца пераемнасці гістарычнай памяці ў такой арганізацыі, як АБСЕ. Традыцыйная сям'я, як саюз мужчыны і жанчыны, – гэта апошняя крэпасць нашай чалавечнасці", – дадаў айцец Павел.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Апошняя крэпасць чалавечнасці

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.