Вы тут

Тым, хто заплаціў падатак паводле Дэкрэта №3, пачалі вяртаць грошы


Збор за 2015 год вяртаюць тым, хто ўладкаваўся на працу. Пра гэта расказала намеснік міністра па падатках і зборах Святлана ШАЎЧЭНКА.


Такое даручэнне было дадзена Прэзідэнтам яшчэ падчас нарады 9 сакавіка. Тады ж было вырашана да канца года не спаганяць падатак на фінансаванне дзяржвыдаткаў.

Колькім грамадзянам ужо вярнулі збор, сказаць складана. «Распараджэнне толькі прынята, і мы літаральна днямі прыступілі да работы», — растлумачыла Святлана Шаўчэнка. Для таго каб вярнуць грошы, неабходна звяртацца ў мясцовыя падатковыя органы.

Цяпер міжведамасная працоўная група пры Савеце Міністраў падрыхтавала новую канцэпцыю Дэкрэта №3 і прадставіла яе на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта. Сярод асноўных кірункаў — садзейнічанне занятасці і выкананне комплексу мер, каб задзейнічаць у эканоміцы асоб, што вядуць асацыяльны лад жыцця.

Намеснік міністра заўважыла, што ёсць катэгорыя грамадзян, якія свядома ўхіляюцца ад падаткаў. Таму ведамства лічыць неабходным ствараць такія ўмовы, калі б людзям было выгадна выконваць свае падатковыя абавязкі. Напрыклад, мяркуецца пашырыць пералік дзейнасці, якая адносіцца да рамесніцкай.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прынясіце даведку з работы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».