Вы тут

Педагагічны ўніверсітэт: паэтычная майстэрня і цэнтр літуаністыкі


Сёння філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка — шматнацыянальная дружная сям’я студэнтаў з розных краін, аб’яднаная мэтай набыць трывалыя грунтоўныя веды, якія паспрыяюць паспяховаму кар’ернаму росту. Дэвізам факультэта ва ўсе часы была якасная адукацыя. Набыць яе дапамагаюць вядомыя ў краіне і за яе межамі лінгвісты і літаратуразнаўцы, па падручніках якіх было падрыхтавана не адно пакаленне прафесійных філолагаў.


Сярод знакамітых выпускнікоў факультэта — імёны, вядомыя ўсёй краіне: народныя паэты Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, пісьменнікі Сяргей Грахоўскі, Анатоль Вялюгін, Аляксей Кулакоўскі, Алесь Бачыла, навукоўцы Мікалай Бірыла, Васіль Жураўлёў, Юзэфа Мацкевіч, Мікалай Мішчанчук, Віктар Каваленка ды інш.

Сярод студэнтаў — спевакі, танцоры, валанцёры, рэжысёры, спартсмены, грамадскія актывісты, удумлівыя навукоўцы, якія ўжо маюць навуковыя публікацыі. Многія філолагі спрабуюць сябе ў паэтычнай майстэрні, абмяркоўваюць з аднакурснікамі першыя творчыя здабыткі.

На факультэце функцыянуюць Цэнтр азербайджанскай мовы і культуры, Цэнтр ізраільскай культуры і вывучэння мовы іўрыт, Цэнтр літуаністыкі. Аднак брэнд факультэта і ўніверсітэта — усё ж Цэнтр беларускай літаратуры і культуры, які носіць імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.