Вы тут

Распачалася выдача сертыфікатаў ЦТ


Для атрымання сертыфіката абітурыент павінен звяртацца ў тую навучальную ўстанову, на базе якой ён здаваў дысцыпліны ЦТ. Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, абітурыент атрымлівае сертыфікат асабіста пры прад'яўленні арыгінала пашпарта і пропуску з адзнакай "Тэсціраванне прайшоў". Сертыфікат выдаецца абітурыенту пад роспіс, а пропуск у яго забіраюць.


У выпадку немагчымасці атрымаць па ўважлівай прычыне сертыфікат асабіста, гэта можа зрабіць законны прадстаўнік непаўналетняга абітурыента (хтосьці з яго бацькаў або апекуноў) пры прад'яўленні:

1) арыгінала пашпарта законнага прадстаўніка,

2) дакумента, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка (пасведчанне аб нараджэнні),

3) копіі пашпарта абітурыента, заверанай натарыяльна.

Таксама сертыфікаты можа забраць прадстаўнік абітурыента пры прад’яўленні:

1) арыгінала свайго пашпарта,

2) даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай асобай,

3) копіі пашпарта абітурыента, заверанай натарыяльна.

Паколькі сертыфікат – вельмі важны афіцыйны дакумент, правяраць дакладнасць яго афармлення, у прыватнасці, напісанне прозвішча, імя і імя па бацьку, трэба неадкладна, інакш праблемы абавязкова ўзнікнуць ужо пры падачы дакументаў у прыёмную камісію. У тым выпадку , калі абітурыент сапсаваў або страціў сертыфікат, яго могуць замяніць. Для гэтага трэба звяртацца ў  Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Але дублікат выдаецца на працягу пяці дзён з моманту падачы адпаведнай заявы.

У выпадку замены дакумента, які сведчыць асобу, у перыяд паміж датай рэгістрацыі ў якасці абітурыента і датай выдачы сертыфіката апошні афармляецца ў адпаведнасці з данымі новага дакумента, які сведчыць асобу.           

Забіраць сертыфікаты ЦТ можна на працягу ўсёй уступнай кампаніі. Тэрмін дзеяння сертыфікатаў складае два гады. Гэта значыць, што і ў наступным годзе можна будзе паспрабаваць стаць студэнтам, прад’явіўшы сертыфікаты ЦТ за 2017 год. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».