Вы тут

У правінцыі Цыхай адшукалі мумію


Мяркуецца, што ўзрост знаходкі - 1700 гадоў.


Забальзамаваныя астанкі мужчыны сярэдніх гадоў, які жыў прыблізна 1700 гадоў таму, былі выяўленыя на ўчастку старажытнага Шаўковага шляху на ўскрайку Цынхай-Тыбецкага нагор'я, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 

Цела было знойдзена на будоўлі ў пасёлку Ман’ай правінцыі Цынхай (Паўночна-Заходні Кітай). Цяпер яно захоўваецца ў Музеі этналогіі Хайсі-Мангольска-Тыбецкай аўтаномнай акругі. "Цела знаходзіцца ў добрым стане і, магчыма, з'яўляецца самай старой і найбольш добра захаванай муміяй, выяўленай на Цынхай-Тыбецкім нагор'і", - паведаміў дырэктар музея Сінь Фэн. 

На целе ростам 1,62 метра выдатна захаваліся парэшткі скуры і валасоў. Мужчына, як мяркуецца, памёр ва ўзросце каля 40 гадоў. Яго твар выглядае спакойным, а рукі скрыжаваны на жываце. Археолагі правядуць ДНК-аналіз для вызначэння этнічнай прыналежнасці і асобы мужчыны, паведаміў Сінь Фэн, дадаўшы, што мумія была знойдзена сярод высушанага чароту, разам з целам былі знойдзеныя посцілкі з афарбаванай тканіны, капыты каня і косткі авечак, яны, як лічыцца, былі пахавальнымі атрыбутамі для прадстаўнікоў вышэйшых слаёў грамадства таго часу. 

Муміі звычайна ўтвараюцца ў вельмі сухім асяроддзі, якая перашкаджае раскладанню цела. Дадзенае цела было знойдзена на паўночнай ўскраіне Цынхай-Тыбецкага нагор'я паблізу пустыні Такла-Макан. Гэты маршрут старажытнага Шаўковага шляху быў не такім ажыўленым - гандляры выбіралі яго, каб пазбегнуць магчымых канфліктаў у калідоры Хэсі - значна больш вядомым маршруце. 

Муміфікаваныя целы неаднаразова знаходзілі ўздоўж старажытнага Шаўковага шляху на тэрыторыі Кітая, паколькі ён перасякае шырокую паласу засушлівых земляў у сённяшнім Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Некаторыя з гэтых цел належалі еўрапеоіднай расе, што з'яўляецца сведчаннем росквіту старажытнага Шаўковага шляху як глабальнага гандлёвага маршруту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».