Вы тут

Уладзімір Самсонаў стаў аўтарам унікальнага дасягнення


Легендарны беларус выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па настольным тэнісе, у фінальным паядынку мужчынскага адзіночнага разраду з лікам 4:1 ён абыграў француза Сімона Газі. Гэтая перамога не толькі прынесла Уладзіміру тытул чэмпіёна, але і дазволіла стаць уладальнікам унікальнага дасягнення — цяпер Самсонаў адзіны ў свеце гулец, які выйграваў турніры сусветнай серыі на ўсіх пяці кантынентах: у Афрыцы, Амерыцы, Азіі, Еўропе і Аўстраліі.


У 41 год беларус стаў пераможцам на турніры сусветнага тура з самым вялікім прызавым фондам — 400 тысяч долараў. Для Газі гэтая гульня таксама была асаблівай, бо ён яшчэ ні разу не перамагаў на чэмпіянатах сусветнай серыі ў адзіночным разрадзе. Усё вырашыў вопыт і псіхалогія, лідар беларускай зборнай заваяваў першы свой трафей у сезоне, цяпер Самсонаў дакладна ўвойдзе ў дзясятку сусветнага рэйтынгу. Акрамя таго, тытул чэмпіёна Аўстраліі стаў для 41-гадовага беларуса рэкордным у сусветным настольным тэнісе — 27-м!

Нагадаем, экс-першая ракетка свету Уладзімір Самсонаў — трохразовы пераможца Кубка свету (1999, 2001, 2009). 6-разовы чэмпіён Еўропы ў розных разрадах. 4-разовы пераможца «Еўра-Топ 12» (1998, 1999, 2001, 2007). 9-разовы пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў. Удзельнік шасці Алімпіяд.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ён адзін такі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.