Вы тут

Як парламентарыі змагаюцца з тэрарызмам


Адной з найбольш сур'ёзных глабальных праблем у наш час з'яўляецца тэрарызм. На сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая завяршылася ў нядзелю ў Мінску, гэтаму пытанню была ўдзелена пільная ўвага, а на апошнім пасяджэнні Агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы быў прыняты праект рэзалюцыі «Аб узмацненні ролі АБСЕ ў супрацьдзеянні тэрарызму». Рэспубліка Беларусь цалкам падтрымала дакумент.


— Сучасны тэрарызм, лідары яго транснацыянальных груповак жылі ў нагу з часам і асвоілі найноўшыя тэхналогіі ўздзеяння на насельніцтва. І іх галоўная мэта — моладзь, падлеткі, дзеці, — падкрэсліў дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі Мікалай КАВАЛЁЎ, які прадстаўляў рэзалюцыю.

На думку Кавалёва, распрацоўшчыкі дзеючых антытэрарыстычных канвенцый не маглі прадбачыць, як будзе развівацца тэрарызм, таму сёння неабходна неадкладна запоўніць прабелы ў праграмах процідзеяння баевікам.

Згаданая рэзалюцыя дапаможа прадухіліць вярбоўку баевікамі маладых людзей у сацыяльных сетках, таксама яна накіравана на прадухіленне прадастаўлення лабістам тэрору розных каналаў масмедыя. Акрамя таго, дакумент дапаможа краінам — удзельніцам АБСЕ ліквідаваць іншыя ўмовы, якія дазваляюць тэрарыстам усталёўваць кантроль над тэрыторыямі, куды яны праніклі і дзе маюць намер дыктаваць свае правілы паводзін.

У дакуменце, прынятым камітэтам, гаворыцца пра неабходнасць узмацнення крымінальнай адказнасці, прадугледжанай нацыянальным заканадаўствам краін — удзельніц АБСЕ, у дачыненні да тых людзей, якія непасрэдна займаюцца планаваннем, фінансаваннем, падрыхтоўкай або здзяйсненнем тэрарыстычных актаў. Акрамя таго, асобна закранаецца фактар трансгранічнага перамяшчэння такіх людзей, а таксама зброі і грашовых сродкаў, якія могуць мець дачыненне да дзейнасці тэрарыстычных груповак. Неабходна пільна сачыць за вышэйназванымі момантамі, пагадзіліся з аўтарам рэзалюцыі парламентарыі іншых краін.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Спыніць баевікоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».