Вы тут

Сёння ў Мінску пачынае работу ХІХ Сусветны кангрэс рускай прэсы


Сёння ў Мінску пачынае работу ХІХ Сусветны кангрэс рускай прэсы «Партнёрства ў імя будучыні: прыярытэты сучаснай цывілізацыі».


Як адзначыла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, сёлета ў нашай краіне праходзіць мноства мерапрыемстваў палітычнага характару. Да іх шэрагу можна аднесці і ХІХ Сусветны кангрэс рускай прэсы, бо СМІ — гэта не проста сродак фарміравання грамадскай думкі, яны сёння ўплываюць на сусветны палітычны парадак дня, адыгрываюць вялікую ролю ў тых працэсах, што цяпер адбываюцца ў краінах.

— Госці з 51 краіны свету разам з беларускімі калегамі будуць удзельнічаць у праграме кангрэса. Вельмі важна, каб мы эфектыўна выкарыстоўвалі гэтую пляцоўку для нарошчвання свайго інфармацыйнага патэнцыялу, каб мы маглі ствараць новыя праекты і знаходзіць падтрымку ў замежных калег, — дадала міністр.

Сустрэчу, якая будзе праходзіць з 11 па 15 ліпеня, арганізуюць Сусветная асацыяцыя рускай прэсы (САРП), Міністэрства інфармацыі Беларусі і Фонд супрацоўніцтва з рускамоўнай прэсай — Фонд САРП.

Беларусь прымае ўдзельнікаў кангрэса ў другі раз. Раней наша краіна стала пляцоўкай для правядзення ХV Сусветнага кангрэса ў 2013 годзе. На думку Ліліі Ананіч, гэта акалічнасць можа гаварыць пра інтарэс, які праяўляе Сусветная асацыяцыя рускай прэсы ў дачыненні да нашай краіны і такім чынам дае магчымасць абмяркоўваць у вялікім фармаце важныя для Беларусі пытанні парадку дня.

Разам з кангрэсам пройдзе таксама медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні», а асноўным мерапрыемствам сустрэчы прадстаўнікоў СМІ стане пленарнае пасяджэнне. Запланаваныя дзве панэльныя сесіі, якія закрануць важныя для сучаснай медыйнай прасторы пытанні — глабалізацыю, інтэграцыю, працэсы лічбавай рэвалюцыі.

— СМІ павінны вырашыць, як супрацьстаяць пагрозам у асяродку лічбавай рэвалюцыі, як зрабіць інфармацыйную прастору бяспечнай для жыцця чалавека і грамадства, — падкрэсліла міністр. — У руках нядобрасумленных дзеячаў такі магутны сродак як СМІ можа быць выкарыстаны ў якасці разбуральнай сілы. Мы ж зацікаўлены, каб гэта быў інструмент уплыву, які будзе скіроўваць да стваральных працэсаў.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Што рыхтуе нам лічбавая рэвалюцыя?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?