Вы тут

Сёння на поўдні прыпячэ да 30—34 цяпла


На гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца няўстойлівае надвор'е, гэта калі ў першай палове тыдня будзе цёпла, а вось у другой — пахаладае, расказала намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.


У аўторак раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальнічныя дажджы, месцамі моцныя ліўні. Удзень пры навальніцах у асобных раёнах град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15—20 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень ад плюс 23 да плюс 29 градусаў, а ў паўднёвых раёнах краіны паветра прагрэецца да 30—34 цяпла. Захаваецца цёплае няўстойлівае надвор'е і ў сераду, калі на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ўначы ў асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 12—18 цяпла, па паўднёвым усходзе да плюс 20 градусаў, максімальная ўдзень складзе ад плюс 20 да плюс 27 градусаў.

Чакаецца, што ў чацвер умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты, і днём заходнія раёны краіны апынуцца пад уплывам халодных няўстойлівых паветраных мас. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 11 да плюс 18 градусаў, максімальная ўдзень складзе 21—27 цяпла, па паўднёвым усходзе да плюс 29 градусаў. А вось у заходніх раёнах краіны стане халадней — там усяго 18—20 цяпла. У пятніцу тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам чарговай сістэмы атмасферных франтоў, за якімі да нас распаўсюдзіцца халаднаватае паветра са Скандынавіі. На большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы, удзень узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с, магчымы град. Тэмпература паветра ўначы 12—19 цяпла, удзень ад плюс 15 да плюс 22 градусаў, толькі па ўсходзе паветра яшчэ прагрэецца да 25 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота Івана КУПАРВАСА

Загаловак у газеце: Сагрэемся?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».