За мінулы год адзін жыхар Мінска задэклараваў самы вялікі даход, які склаў 27,9 млн рублёў, або амаль 14 мільёнаў долараў. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка — начальнік упраўлення падаткаабкладання арганізацый інспекцыі па падатках і зборах горада Мінска Вольга Кішко.
А заплаціў найбольшую суму падаходнага падатку за мінулы год (2,7 млн рублёў) другі жыхар Мінска, які задэклараваў даход у памеры 21,4 млн рублёў. У асноўным дэкларацыі прадстаўляліся ў сувязі з атрыманнем даходаў за мяжой (ці з-за мяжы) і ад продажу ўласнай маёмасці. Усяго падатковыя дэкларацыі па падаходным падатку з фізічных асоб у бягучым годзе падалі каля 11 тысяч мінчан. Грамадзянам прад'яўлена да выплаты больш за 26 млн рублёў.
Ужо традыцыйна ў пачатку года стартуе дэкларацыйная кампанія. Падаткаабкладанню падлягаюць даходы, атрыманыя за мяжой, ад продажу на працягу каляндарнага года двух і больш легкавых аўтамабіляў, ад продажу на працягу пяці гадоў больш аднаго аб'екта нерухомасці або зямельнага ўчастка (у гэтую катэгорыю не ўваходзіць маёмасць, якая адчужаецца і атрымана па спадчыне) і інш.
Сяргей КУРКАЧ
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».