Вы тут

Раім схадзіць


Квэст-пікнік «1000 прыгод», выстава «Любімыя цацкі», «Таямніцы егіпецкіх фараонаў» і майстар-класы па танцах і фітнесу – афіша «Звязды» з 10 па 16 ліпеня.


Квэст-пікнік «1000 прыгод»

Фота: afisha.mosreg.ru

Дзе: «Дрымлэнд» (вул. Арлоўская, 80)

Калі: 15-16 ліпеня, 12:00

Колькі каштуе: ад 7р.

На сямейным квэст-пікніку ў гэтыя выхадныя вы зможаце паразгадваць загадкі, заняцца пошукам падказак, зладзіць інтэлектуальныя бітвы. Вас чакаюць квэст-гульні для ўсёй сям'і, паляна для пікніка пад ценем дрэў, букросінг.


Выстава «Любімыя цацкі»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка (вул. Старавіленская, 14)

Калі: па 20 жніўня, аўт.-нядз.: 09:00-17:30

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава прадстаўлена калекцыянерам і аўтарам цацак у стылі «Тэдзі» Вольгай Дзерэнчук.

Каля 300 асобнікаў, створаных у розныя перыяды ў розных краінах свету, будуць прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню. Антыкварныя, вінтажныя і калекцыйныя лялькі, мядзведзі, цацкі, вялікі лялечны дом, мэбля, посуд, калыскі, кнігі і паштоўкі, а таксама эксклюзіўныя работы калекцыянера, рэстаўратара і аўтара цацак Дзерэнчук. Кожны экспанат калекцыі – са сваёй асаблівай гісторыяй і лёсам, унікальны.


Выстава «Францыск Скарына. Чалавек дасканалы»

Дзе: галерэя «Лабірынт» (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 10 жніўня

Колькі каштуе: удакладняць у касе

6 мая адкрылася Міжнародная выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці».

Тэма-дэвіз інтэрактыўнай экспазіцыі – «Францыск Скарына. Чалавек дасканалы». У год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання асоба вядомага асветніка здабудзе новыя грані – яго жыццё і дзейнасць паўстануць у сучасным чытанні студэнцкай моладдзю.

Творчыя работы выкананы маладымі мастакамі і фатографамі з выкарыстаннем найноўшых кампутарных праграм, незвычайных тэхнік і кірункаў сучаснага мастацтва. Нестандартнымі з'яўляюцца і намінацыі, у якіх прадстаўлены работы.


Выстава аўта​рскай лялькі Сяргея Драздова

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А)

Калі: па 20 ліпеня, аўт.-суб.: 10:00-18:00

Колькі каштуе: па білеце ў музей

20 мая адкрылася выстава аўтарскай лялькі Сяргея Драздова «Мужчынскі погляд».

Тры гады таму Сяргей захапіўся стымпанкам. Гэтае захапленне і прывяло яго ў свет лялек. Зараз Драздоў стварае цэлыя кампазіцыі лялек, механічныя мініяцюры, гістарычныя замалёўкі.


Выстава «Таямніцы егіпецкіх фараонаў»

Фота: drevniy-egipet.ru

Дзе: ТЗЦ «Тытан» (пр-т Дзяржынскага, 104)

Калі: па 31 ліпеня, 10:00-21:00

Колькі каштуе: бясплатна

Наведвальнікам прапануюць акунуцца ў атмасферу Старажытнага Егіпта. На плошчы каля 100 «квадратаў» збяруць больш за 20 экспанатаў – рэплік вядомых егіпецкіх мумій і саркафагаў. Усе яны выглядаюць натуралістычна і практычна цалкам паўтараюць рарытэтныя арыгіналы. Кожны жадаючы можа ўбачыць, як выглядалі фараоны, больш даведацца аб працэсе муміфікацыі і знайсці адказ на «загадку Сфінкса».


Велашкола

Фота: ladyadvice.ru

Дзе: Парк Янкі Купалы (г. Мінск)

Калі: па 31 жніўня, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Некамерцыйны сацыяльны праект «Велашкола. Мінск» ужо чацвёрты сезон вучыць людзей розных узростаў у незалежнасці ад наяўнасці ровара катацца. Праект працуе бясплатна, таму адзінае, што вам трэба зрабіць, – прыйсці на занятак з 18:00 да 20:00 у чацвер або пятніцу ў парк Янкі Купалы.

Для вашага навучання тут ёсць усё неабходнае: ровары, на якіх лёгка вучацца, абарона і шлем – для вашага спакою.


Майстар-класы па танцах і фітнесу

Фота: medikent.com.tr

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 29 ліпеня, 10:30, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Радыё Unistar праводзіць бясплатныя майстар-класы па танцах і фітнесу. Кожны чацвер чэрвеня вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па парных танцах, а кожную суботу – бясплатныя заняткі фітнесам на даху паркінга, з якога адкрываецца маляўнічы від на горад.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На працягу стагоддзя «Звязда» застаецца зоркай беларускай перыёдыкі

На працягу стагоддзя «Звязда» застаецца зоркай беларускай перыёдыкі

Пра гэта ўчора казалі высокія госці на ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да юбілею газеты.

Спорт

Анастасія Марыніна:  «Баскетбол 3х3 — гэта заўсёды відовішча»

Анастасія Марыніна: «Баскетбол 3х3 — гэта заўсёды відовішча»

Гэта адзін з нямногіх гульнявых відаў спорту, што былі ўключаны ў праграму ІІ Еўрапейскіх гульняў. 

Грамадства

«Захад-2017». Постфактум

«Захад-2017». Постфактум

Задачы сумеснага стратэгічнага вучэння выкананы на высокім узроўні.

Грамадства

На Гродзеншчыне ўшанавалі хлеб, лён, бульбу, памідор і дуб

На Гродзеншчыне ўшанавалі хлеб, лён, бульбу, памідор і дуб

Самабытныя, смачныя і пазнавальна-творчыя святы адбыліся сёлета ў розных раёнах Гродзеншчыны.