Вы тут

Лідзія Ярмошына стала ганаровым грамадзянінам Бабруйска


Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына стала ганаровым грамадзянінам Бабруйска. Такое рашэнне было прынятае прэзідыумам Бабруйскага гарсавета дэпутатаў і Бабруйскага гарвыканкама.


— Лідзія Міхайлаўна ведае наш горад як ніякі іншы, бо тут пайшла ў першы клас і нават працавала ў Бабруйскім гарвыканкаме юрыстам. І менавіта тут, у Бабруйску, яна стала членам Цэнтральнай выбарчай камісіі, — адзначыў старшыня Бабруйскага гарсавета дэпутатаў Міхаіл ЖАЛУДОЎ.

Акрамя Лідзіі Ярмошынай у спіс ганаровых грамадзян Бабруйска трапілі прозвішчы Віталя Сакалова, які доўгі час узначальваў у горадзе на Бярэзіне вядомы ўсім рамантыкам турыстычны клуб "Мерыдыян" і падараваў Бабруйску другую па велічыні ў краіне калекцыю мінералаў, Тэймураза Бачарашвілі, які ўзначальвае вядомае бабруйскае прадпрыемства "Славянка" і вось ужо трэцяе скліканне запар з'яўляецца дэпутатам Бабруйскага гарсавета, Барыса Бірукова, таленавітага трэнера па веславанні, сярод зорных вучняў якога двойчы алімпійскі чэмпіён Віктар Рэнейскі.

Усе гэтыя людзі атрымалі прызнанне за сваю шматгадовую плённую дзейнасць, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Бабруйска і дзейную дапамогу органам дзяржаўнага кіравання і грамадскім арганізацыям. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.