Вы тут

На Вілейскім вадасховішчы перакуліліся тры рыбакі


У Вілейскім раёне выратаваны трое рыбакоў, якія перакуліліся на лодцы.


У 15.40 ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што на Вілейскім вадасховішчы перавярнулася лодка з групай рыбакоў, якія самастойна не могуць дабрацца да берага. Калі да месца выкліку прыбылі групы ратавання на вадзе МНС, было ўстаноўлена, што на адлегласці 200 метраў ад берага адбылося перакульванне вёсельнай лодкі з трыма рыбакамі. Адзін мужчына выбраўся на бераг самастойна. Двух іншых рыбакоў вынялі з вады і даставілі на бераг на катары работнікі АСВОД. Пацярпелых агледзеў фельчар хуткай медыцынскай дапамогі, у шпіталізацыі яны не мелі патрэбы.

Ратавальнікі нагадваюць: будзьце асцярожныя. Калі перавярнулася лодка або іншае маламернае судна, і вы не можаце дабрацца да берага самастойна, ухапіцеся за леерную агароджу або барты. Прыцягвайце ўвагу навакольных для аказання дапамогі. Паспрабуйце буксіраваць маламернае судна да берага ці мелі. Па прыбыцці да берага або мелі пазваніце па тэлефоне МНС. Пры выхадзе на ваду на лодцы не забывайце апранаць выратавальную камізэльку.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.