Вы тут

Што такое себарэйны дэрматыт?


Амаль ва ўсіх нас пастаянным кампанентам мікрафлоры скуры з'яўляюцца грыбы, якія выкарыстоўваюць для свайго росту скураны тлушч. Некаторыя грыбы здольны раздражняць, выклікаць лушчэнне і запаленне скуры — развіваецца себарэйны дэрматыт.


Рост грыбоў можа абумовіць неймаверная колькасць прычын. Тут і змяненне гарманальнага фону (палавое выспяванне, цяжарнасць, клімакс, розныя захворванні), стомленасць і стрэс, маларухавы лад жыцця, цукровы дыябет, слабы імунітэт, парушэнне абменных працэсаў, лішняя вага, непаладкі ў рабоце страўнікава-кішачнага тракту, выкарыстанне мыючых сродкаў з высокай колькасцю шчолачы, павышаная патлівасць. Першыя прыкметы себарэйнага дэрматыту — сверб і пачырваненне скуры. З'яўляюцца чырвоныя плямы, якія могуць быць і сухімі, і вільготнымі. На твары яны атакуюць лоб, падбародак, шчокі, павекі, насагубныя складкі (і гэта не алергічны дэрматыт, бо з цягам часу скура становіцца грубай, пакрываецца лупінамі). Можа быць і на валасістай частцы галавы (лупіны нельга блытаць з перхаццю, бо пры себарэі яны неахвотна адлупліваюцца, з-за чаго ўтвараюцца нарасты). Пераважна ў мужчын себарэя сустракаецца і на целе, прычым гэта могуць быць досыць вялікія плямы. Варта скуры намокнуць, як сверб узмацняецца.

— Дэрматаскапія дазваляе нам выявіць ступень запалення і некаторыя іншыя асаблівасці працэсу, — тлумачыць урач-дэрматавенеролаг Мінскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера Аляксандр РУБАН. — Могуць быць прызначаны і спектральнае даследаванне валасоў, аналіз крыві, даследаванне гарманальнага фону. Магчыма, лячэнне запатрабуе прыцягнення такіх спецыялістаў, як эндакрынолаг, гінеколаг, гастраэнтэролаг і г. д. Прызначаецца і сімптаматычнае лячэнне ў залежнасці ад таго, што менавіта пашкоджана.

Што змяншае імавернасць себарэі?

Асабістая гігіена, адмова ад частага ўжывання алкаголю, падтрыманне нармальнай вагі, рэгулярнае абследаванне ў гінеколага для жанчын, барацьба са стрэсам і павышанай стомленасцю, лячэнне любых захворванняў, штогадовая здача аналізаў крыві і мачы.

Якой павінна быць дыета?

  • Кампоты, свежы сок, настой з траў, вада.
  • Дыетычныя гатункі мяса, курыца, рыба, гатаваныя на пары.
  • Гарбуз, кабачок, капуста, спаржа, а таксама марская капуста.
  • Аўсяная, ячная, грэцкая кашы.
  • Кісламалочныя прадукты.

Пад забаронай — смажанае, марынаванае, вэнджанае, салёнае, ікра чорная і чырвоная, кіслыя фрукты, любыя грыбы

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».