Вы тут

Як правільна перамагчы стрэс


Самым эфектыўным спосабам перамагання стрэсу з'яўляецца паход да псіхолага — прафесіянал дапаможа разабрацца ў сапраўдных прычынах. Аднак большасць з нас спачатку перабіраюць іншыя метады, самыя распаўсюджаныя з якіх — тэлевізар, музыка, алкаголь, ежа, медыкаменты, спорт, секс, ёга, медытацыя.


Аднак калі ўсё гэта не спрацоўвае, варта ісці да спецыяліста. Або перагледзець свой лад жыцця.

— Наўрад ці вы павысіце сваю стрэсаўстойлівасць, калі не забяспечыце сабе паўнацэнны сон — у ідэале гэта можа быць 8 гадзін, прычым класціся спаць трэба да 23 гадзін, — тлумачыць псіхолаг Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Валянціна ДУДЗІНСКАЯ. — Імкніцеся да таго, каб класціся і прачынацца ў адзін і той жа час. Правільна харчуйцеся. Ужывайце фрукты і агародніну, адмоўцеся ад шкоднай ежы і алкаголю. Праўда, не забывайце, што такі прадукт, як шакалад, спрыяе павышэнню настрою. Неабходна і фізічная актыўнасць. Дастатковыя сілавыя нагрузкі, пешыя прагулкі станоўча ўплываюць на наш эмацыянальны фон, павышаюць увагу, паляпшаюць працаздольнасць. Падтрымлівайце кантакты з пазітыўнымі людзьмі. Падумайце, ці ёсць у вас хобі, магчыма, надышоў час раскрыць нераскрытыя таленты. Жывіце ў гармоніі з сабой, прыслухоўвайцеся да свайго цела. Гэтыя парады здаюцца такімі простымі, але ж як мала людзей іх на самай справе выконваюць!

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Жанчына ў стрэсе

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.