Вы тут

Экіпаж «МАЗ-СПОРТаўта» ўпершыню перамог на этапе «Шаўковага шляху»


Трэці спецучастак гонкі працягласцю 329 км уключаў у сябе хуткасныя адрэзкі, якія, як правіла, вельмі добра атрымліваюцца ў Сяргея Вязовіча. На гэтым участку лідар беларускай каманды, стартаваўшы сёмым, хутка захапіў першыя пазіцыі і ў выніку пераадолеў адрэзак з найлепшым часам — 3 гадзіны 33 хвіліны. Найбліжэйшы пераследнік Марцін Каломы з Чэхіі на Tаtrа адстаў амаль на хвіліну, а замкнуў першую тройку Тон ван Генугтэн з каманды Реtrоnаs Tеаm Dе Rооу, ён прайграў беларусу каля 4 хвілін.


— Мы задаволеныя этапам — усё склалася для нас удала. Траса была хуткая, але з рэзкімі паваротамі, прыйшлося выкласціся па максімуме. МАЗ не падвёў, усе сістэмы працавалі спраўна, — адзначыў Сяргей Вязовіч.

У агульным заліку ён перамясціўся на дзявятае месца і прайграе лідару гонкі з Чэхіі 49 хвілін.

Аляксей Вішнеўскі фінішаваў на сёмым месцы, яго час — 3 гадзіны 47 хвілін. Аляксандр Васілеўскі скончыў этап на 12-й пазіцыі з вынікам 4 гадзіны 5 хвілін.

Чацвёрты этап ралі «Шаўковы шлях» будзе складацца з двух спецучасткаў — 373 км. На першым адрэзку экіпажы чакае хуткасная грунтоўка, а на другім — пачнуцца бязмежныя казахскія стэпы, праз якія гоншчыкі дабяруцца да Астаны.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Складаны марафон прыносіць першыя вынікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».