Вы тут

Прэзідэнт назваў прыярытэты знешняй палітыкі дзяржавы


Без выстройвання адносін з іншымі краінамі, без новых падыходаў да знешнепалітычнай дзейнасці ў сённяшнім свеце не абысціся. Бо гэта — адзін з чыннікаў эканамічнага поспеху дзяржавы. Як варта развіваць знешнюю палітыку? На што трэба скіроўваць больш увагі? Асноўныя кірункі работы ў гэтай сферы ўчора агучыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе.


Адны з важных задач, якія стаяць сёння, — павышэнне ролі нашай краіны ў сусветнай палітыцы, а таксама эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці. Пры гэтым прыярытэтамі ў знешняй палітыцы застаюцца шматвектарнасць і развіццё супрацоўніцтва і з Усходам, і з Захадам. Стратэгічным саюзнікам Беларусі застаецца Расія, якая ў той жа час і асноўны гандлёва-эканамічны партнёр: з $2 млрд экспарту, якія наша краіна дабавіла ў студзені—маі бягучага года, 55,6% выпадае менавіта на Расію. Нягледзячы на ўзнікаючыя перашкоды на гэтым рынку, беларускія тавары застаюцца запатрабаваныя ў расійскага спажыўца.

— Калі расіяне сёння кажуць пра тое, што эмбарга, санкцыі — гэта шанц для іх эканомікі, вы павінны разумець, што гэта не меншы шанц для нашай эканомікі. Таму што нашы народнагаспадарчыя сувязі вельмі пераплеценыя і кааперацыя — найглыбейшая. Без нашых тавараў Расіі будзе абысціся складана, — адзначыў беларускі лідар. — Ва ўмовах, якія склаліся, трэба спакойна, упэўнена і настойліва працягваць работу з расійскім бокам.

Актуальнай застаецца работа ў межах інтэграцыйных праектаў: Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама з Еўрапейскім саюзам. Пры гэтым Прэзідэнт нагадаў пра беларускую ідэю супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі. Гэта будзе карысна і для Расіі, і для краін Захаду і Усходу, лічыць Аляксандр Лукашэнка:

— Наш сусед Еўрасаюз перажывае няпростыя часы. Сёння там сутыкнуліся з цэлым шэрагам сур'ёзных выклікаў. Але, смею запэўніць, з гэтымі выклікамі Еўрапейскі саюз справіцца. Я ўжо шмат разоў казаў, што нам патрэбны моцны Еўрапейскі саюз. Як у эканамічным, так і ў палітычным плане. Еўрапейскі саюз — гэта адна з апор шматпалярнага свету. Далейшая нармалізацыя адносін з Еўрасаюзам застаецца ў ліку нашых важных знешнеэканамічных прыярытэтаў.

Цяпер санкцыі з беларускіх прадпрыемстваў знятыя, ёсць зрухі ў пазіцыі ЕС ва ўзаемадзеянні нашай краіны з Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Нельга згубіць гэты момант, варта скарыстацца новымі магчымасцямі рынку. Тым больш што зараз назіраецца пад'ём у сусветнай эканоміцы.

Асобнае пытанне — дыверсіфікацыя экспарту. Яе станоўчы прыклад — супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі. За апошнія 16 гадоў ён павялічыўся больш чым у пяць разоў: ад 110 да 590 мільёнаў долараў, сальда станоўчае. Зараз таксама назіраецца развіццё ўзаемадзеяння са Злучанымі Штатамі Амерыкі, Кітаем, Індыяй, Пакістанам, В'етнамам, Афрыкай, краінамі Паўднёвай Азіі.

Асобна кіраўнік дзяржавы закрануў тэму новай стратэгіі экспарту, паляпшэння яго якаснай структуры. Тое, што больш за 80% экспарту ў Еўропу складаюць сыравіна і паўфабрыкаты, не самы лепшы паказчык. Таму трэба імкнуцца да стварэння сумесных вытворчасцяў, да інавацыйнасці і высокатэхналагічнасці прадукцыі, выводзіць айчынных экспарцёраў у міжнародныя вытворчыя ланцужкі, зніжаць матэрыяла- і энергаёмістасць вытворчасці, забяспечваць заўжды якасную прадукцыю.

Акрамя таго, варта нарошчваць экспарт паслуг. Значыць, прасоўваць не толькі беларускі тавар, але і вучобу ў нашай краіне, адпачынак, спорт, лячэнне.Прывабліваць замежных турыстаў, развіваць адносіны з беларускай дыяспарай за мяжой, вяртаць культурныя каштоўнасці ў краіну.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

У тэму

Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі:

— Экспартны кірунак з'яўляецца абсалютным прыярытэтам у рабоце МЗС і пасольстваў. Са снежня 2016 года мы выйшлі на ўстойлівую памесячную тэндэнцыю росту экспарту. Яна захоўваецца паўгода, і ў маі мы прыбавілі ўжо 30%. Важна, што ў 2017 годзе павелічэнне экспарту забяспечана як за кошт росту сярэдніх экспартных цэн (амаль на 16%), так і за кошт фізічнага аб'ёму экспарту па большасці таварных груп — 8 з 10. З трох мільярдаў долараў агульнага прыросту экспарту $1,7 млрд прыходзіцца на несыравінныя тавары. Гэта гаворыць пра істотнае паляпшэнне таварнай структуры беларускага экспарту.

Загаловак у газеце: Трансфармацыя ў эканамічныя дывідэнды

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.