Вы тут

XІX Сусветны кангрэс рускай прэсы праходзіць у Мінску


Мерапрыемства ў Беларусі праходзіць з 11 па 15 ліпеня. Сёння ў яго рамках адбудуцца пленарнае пасяджэнне і дзве панэльныя сесіі.


— Галоўная тэма нашага кангрэса — захаванне рускамоўнай прасторы, захаванне культуры — славянскай, не абавязкова рускай. Гэта вельмі важна для ўсіх, хто бачыць у славянскіх народаў вялікую душу, вялікі маральны пачатак. Усё гэта ў нас ёсць. Мы ўсяляк стараемся, каб наша прэса, тэлебачанне, радыё былі неадрыўна звязаны з Радзімай, — адзначыў Віталь Ігнаценка. — Калі толькі мы пачыналі гэтую вялікую працу — аб'яднаць рускую прэсу, — то было ўсяго 23 краіны. А сёння іх 86.

Ён таксама дадаў, што ў XІX Сусветным кангрэсе рускай прэсы прымаюць удзел каля 200 чалавек больш чым з 50 краін свету. Удзельнікаў кангрэса чакаюць дыскусіі на розныя тэмы — як агульныя, так і прафесійныя. «Сёння ўсіх цікавіць развіццё інтэрнэту, месца рускай прэсы ў сеціве, што мы там павінны даваць і як абменьвацца матэрыяламі, якую ролю будуць выконваць блогеры, як іх рыхтаваць», — дадаў Віталь Ігнаценка.

Арганізатарамі XІX Сусветнага кангрэса рускай прэсы выступаюць Сусветная асацыяцыя рускай прэсы, Міністэрства інфармацыі Беларусі і Фонд супрацоўніцтва з рускамоўнай прэсай — Фонд САРП. У наступныя дні ўдзельнікі кангрэса наведаюць Віцебск і Полацк, пабываюць на БелАЗе і ў парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі «Сула».

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Гавораць удзельнікі

Першы намеснік генеральнага дырэктара ТАСС Міхаіл ГУСМАН:

— Сёння, ва ўмовах сучасных тэхналагічных выклікаў, настаў час пагаварыць і аб лічбавай рэвалюцыі ў нашай прафесійнай справе. Мы ўдзячныя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, які і запрасіў кангрэс у вашу краіну. Сама гутарка пойдзе пра тое, як рускамоўнай прэсе выжываць у розных краінах у гэтым няпростым свеце. Мы падзелімся вопытам, падзелімся ведамі. Усе мы шчаслівыя, што прыехалі ў Мінск, у сталіцу цудоўнай краіны. Дарэчы, наступны юбілейны ХХ кангрэс будзе праходзіць у Брукліне, горад Нью-Ёрк.

Выдавец часопіса «Мая Мальта» Анастасія ЛЕСНІКАВА:

— Штогадовыя кангрэсы, безумоўна, нам вельмі дапамагаюць абменьвацца вопытам і кантактамі, атрымліваць прафесійныя кансультацыі. Зноў жа, мы ствараем нейкія альянсы, мы можам абменьвацца і фатаграфіямі, і тэкстамі, і рэкамендаваць добрых спецыялістаў. І гэта сапраўды адзін з інструментаў, які дапамагае нам трымацца на плаве. Безумоўна, усе рускамоўныя выданні за мяжой трымаюцца на велізарным жаданні тых, хто гэта робіць. Патрабуецца вельмі вялікая ініцыятыва.

Загаловак у газеце: Захаваць славянскую культуру

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».