Вы тут

Як вярнуць збор на ўтрыманства?


Растлумачылі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Грамадзяне, якія заплацілі збор паводле Дэкрэта №3 за 2015 ці 2016 год, маюць права на зварот грошай у некалькіх выпадках. Першы — калі яны ў 2017-м удзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў (напрыклад, адпрацавалі не менш за 183 дні). Другі — дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Трэці — прызнаны недзеяздольнымі ці інвалідамі (незалежна ад групы, прычыны, даты наступлення і тэрміну інваліднасці). Такія ўмовы прапісаны ў распараджэнні Прэзідэнта ад 5 ліпеня 2017 года «Аб звароце збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў».


Падатак вяртаюць на падставе пісьмовай заявы. Трэба таксама прадставіць пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу. Заява можа быць пададзена прадстаўніком зацікаўленай асобы, які дзейнічае на падставе дамоўленасці, аформленай у адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам.

Грошы могуць вярнуць або на банкаўскі рахунак (для гэтага трэба пазначыць яго рэквізіты — нумар і тып рахунку, назву і код банка, код валюты), або наяўнымі сродкамі з касы структурнага падраздзялення Беларусбанка. Зрабіць гэта павінны за месяц з дня падачы заявы.

Усяго збор па Дэкрэце № 3 заплацілі 54 тысячы чалавек. У бюджэт пералічана каля 16,3 мільёна рублёў.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.