Вы тут

Выдаляем плямы


  • Плямы ад садавіны і фруктовых сокаў можна выдаліць растворам гліцэрыны і гарэлкі (у роўных частках), а таксама, калі трымаць тканіну над посудам з кіпячай вадой і праціраць пляму воцатам.
  • Свежыя плямы ад травы (зеляніны) можна выдаліць гарэлкай, а лепш за ўсё дэнатуратам. Можна таксама іх зняць растворам кухоннай солі (1 чайная лыжка на 1/2 шклянкі цёплай вады). Пасля выдалення плямы тканіну апалоскваюць ў цёплай вадзе. З белых тканін травяныя плямы здымаюцца 3%-ным растворам перакісу вадароду з невялікім дабаўленнем нашатырнага спірту.
  • Плямы ад фруктовага соку варта працерці нашатырным спіртам напалову з вадой, потым выраб памыць.
  • Свежыя плямы ад чырвонага віна, садавіны трэба засыпаць соллю і прамываць вадой з мылам або працерці 5%-ным растворам нашатырнага спірту, а затым прамыць.
  • Плямы ад фарбы для валасоў можна выдаліць растворам перакісу вадароду з нашатырным спіртам або растворам гідрасульфіту (1 ч. л. на шклянку вады). Для гэтага раствор трэба падагрэць да 60 градусаў і ваткай, змочанай у ім, працерці пляму. Затым рэч памыць у цёплай мыльнай вадзе.
  • Плямы ад поту знікаюць, калі пры мыцці вырабу дадаць у цёплую мыльную ваду трохі нашатырнага спірту (1 ч. л. на 1 л вады). Можна таксама працерці пляму сумессю гарэлкі і нашатырнага спірту.
  • Плямы ад чаю выдаляюцца сумессю гліцэрыны з нашатырным спіртам (4 часткі гліцэрыны і 1 частка нашатырнага спірту). На белай тканіне іх можна вывесці перакісам вадароду ці некалькімі кроплямі лімоннага соку, пасля чаго рэч памыць і прапаласкаць у цёплай вадзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?