Вы тут

Моцны вецер паламаў дрэвы


У аўторак па Беларусі пракаціўся магутны навальнічны фронт. Удар стыхіі першымі на сабе адчулі заходнія рэгіёны краіны. Сёлета, аднак, непагадзь разгулялася значна цішэй, чым летась, калі былі павалены тысячы дрэў, а дзясяткі дамоў засталіся без даху. Аднак у сацыяльных сетках з'явіліся фотаздымкі з Салігорска, дзе некаторыя аўтамабілі былі затоплены ажно да ветравога шкла.


— У Брэсцкай вобласці пацярпела 9 населеных пунктаў у 4 раёнах. Пашкоджаны дахі на 3 жылых і 21 сельскагаспадарчым будынку, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. — Усяго моцны вецер паваліў 18 дрэў — 6 у Брэсцкай, 7 у Гродзенскай і 5 — у Магілёўскай абласцях. На Гродзеншчыне было падтоплена 13 прыватных дамоў, а ў Ваўкавыскім раёне блізу вёскі Новае Сяло размыла дарогу.

Да таго ж непагадзь часова пакінула без электрычнасці 333 населеныя пункты. У час навальніцы на Брэстчыне загарэліся тры гаспадарчыя пабудовы. Мяркуецца, што іх падпаліла маланка. А ў Пінскім раёне вецер сарваў дахі з 13 малочнатаварных фермаў. Па прагнозах сіноптыкаў, ветранае надвор'е з дажджамі захаваецца да выхадных.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Пярун разбушаваўся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».