24 Люты, субота

Вы тут

Інфляцыя ў чэрвені склала 0,7%


Пра тое, што цэны ў мінулым месяцы выраслі нязначна, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Спецыялісты гэтага ведамства канстатуюць, што прадукты за першы месяц лета падаражэлі на 1,3%, паслугі — на 0,7%, а кошты на непрадуктовыя тавары паменшыліся на 0,12%.


Асобна ў харчаванні адзначыліся агародніна і бульба. Агародніна паднялася ў кошце на 14,91%, дзе больш за ўсё падаражэлі свежая белакачанная капуста — на 66,63%, морква — на 25,87% і буракі — на 16,63%. Пры гэтым патаннелі свежыя агуркі і памідоры (на 19,86% і 10,06% адпаведна). Бульба падаражэла на 35,46%. Патаннелі мяса і мясапрадукты на 0,19% (курыца, кураняты, уключаючы бройлераў, — на 1,31%), рыба і рыбапрадукты (уключаючы морапрадукты) — на 0,06%, курыныя яйкі — на 2,99%, кава — на 0,44%. Ужо традыцыйна падаражэў алкаголь на 0,27%, а цыгарэты — на 0,45%.

Другі месяц запар назіраецца падзенне коштаў на нехарчовыя тавары. Адзенне патаннела на 0,92%, абутак — на 1,01%. Аднак мэбля стала даражэйшая на 0,03%, электратавары — на 0,1%. За мінулы месяц падаражэлі паслугі — на 0,74%. Паслугі дашкольных устаноў падняліся ў кошце на 9,77%, чыгуначнага транспарту — на 7,54%. Санаторна-аздараўленчыя паслугі падаражэлі на 6,91%, турпаслугі — на 3,34%.

Сяргей КУРКАЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.