Вы тут

Сустрэча Прэзідэнтаў Беларусі і Малдовы пройдзе ў Віцебску


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, які гэтымі днямі знаходзіцца з рабочым візітам у нашай краіне.


Кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу сёння ў Віцебску, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Прэзідэнты плануюць абмеркаваць увесь спектр беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва ў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах. Асобная ўвага будзе ўдзелена ўзаемадзеянню ў фармаце інтэграцыйных аб'яднанняў. У гэты ж дзень Ігар Дадон прыме ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVІ Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».

Плануецца, што ў час свайго візіту Прэзідэнт Малдовы таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і малдаўскай дыяспары, наведае шэраг прадпрыемстваў і сацыякультурных аб'ектаў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.