Вы тут

Беларускія ВНУ агучылі новыя цэны на навучанне


Самымі дарагімі спецыяльнасцямі для першакурснікаў, якія збіраюцца паступаць у гэтым годзе на платнае аддзяленне, будуць правазнаўства, эканамічнае права на юрыдычным факультэце і міжнароднае права на факультэце міжнародных адносін. Плата за год навучання на гэтых спецыяльнасцях складзе 2851 рубель. А ў мінулым годзе яна складала 2616 рублёў. 


Спецыяльнасць «Дызайн» на факультэце сацыякультурных камунікацый і ўсходняя філалогія на філалагічным факультэце БДУ ў новым навучальным годзе для платнікаў будуць каштаваць 2814 рублёў. Навучанне усходняй філалогіі, у параўнанні з рускай і беларускай, якія ацэньваюцца ў 2039 рублёў, падаражэла амаль на 800 рублёў.

Выраслі цэны і на атрыманне журналісцкай адукацыі. Самымі дарагімі спецыяльнасцямі ў Інстытуце журналістыкі сталі міжнародная і аўдыёвізуальная журналістыка, цэны на якіх склалі 2708 рублёў. А летась дзённае навучанне на першым курсе ў інстытуце абышлося б не больш за 2484 рублі.

Падаражэла і навучанне ў Мінскім лінгвістычным універсітэце. З верасня першакурснікі-платнікі будуць аддаваць за дзённае навучанне 2210 рублёў. А раней гэты кошт складаў 2018 рублёў.

Павысіліся кошты і на дзённае навучанне ў БДУІРы. На факультэце камп'ютарнага праектавання (ФКП), факультэце радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ) ды факультэце тэлекамунікацый (ФТК)  навучанне ў новым годзе  будзе каштаваць 2255 рублёў. На факультэце інфармацыйных тэхналогій і кіравання (ФІТК), інжынерна-эканамічным факультэце (ІЭФ) - 2530 рублёў. На факультэце камп'ютарных сістэм і сетак (ФКСІС) - 2750 руб. 

У мінулым навучальным годзе першакурснікі БДУІРа, якія не  паступілі на бюджэт, плацілі 2050-2500 рублёў. А вось БДЭУ пакінуў кошт навучання мінулагоднім - 2022-2062 рублі на дзённым адзяленні  для першакурснікаў. У гэтым навучальным годзе ён змяняцца не будзе.

tut.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».