Вы тут

Свята керамікі праходзіць у Бабруйску


У горадзе на Бярэзіне стартаваў ХV Міжнародны пленэр па кераміцы "АРТ-Жыжаль", які традыцыйна пройдзе на базе адпачынку "Вербкі" гасцінічнага комплексу прадпрыемства "ФанДАК" і завершыцца 2 жніўня выніковай выставай у Бабруйскім мастацкім музеі. Як заўсёды, у адну з апошніх начэй гэтага амаль паўмесячнага свята адбудзецца чароўная падзея з абпальваннем галоўнай скульптуры пленэру.


У мерапрыемстве прымаюць удзел 20 мастакоў-керамістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Малдовы, Францыі і ўпершыню Індыі і ЗША. Тэма пленэру "Флора і фаўна" накіравана на раскрыццё ладу штучнай прыроды, створанай чалавекам горада.

Ідэйны натхняльнік і кіраўнік гэтага свята Валерый Калтыгін звяртае ўвагу на тое, што бабруйскі пленэр керамікі ўнікальны па сваім паходжанні, бо часцей такія формы работы практыкуюць мастакі. Падобнага няма ў Еўропе, а па працягласці нават і ў Расіі. Нагадаем, што Валерый Калтыгін — Майстар з вялікай літары, яго работы захоўваюцца ў вядучых музеях і галерэях Беларусі, а сёлета яго імя было занесена ў Кнігу Славы Магілёўшчыны.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulуа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».