Вы тут

Узняты сцяг 26-га "Славянскага базару"


Уладальнікі Гран-пры XXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016" і XIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2016" Аляксей Грос і Анастасія Гладзіліна ўрачыста ўзнялі сёння сцяг XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".


"Мы бачым, сёння на фестывалі прадстаўлены ўдзельнікі амаль з усіх кантынентаў свету, што сведчыць пра яго шырокае прызнанне і ролю ў сусветнай культуры. На працягу ўсёй сваёй гісторыі гэты маштабны праект пашырае межы, набывае новыя сімвалы і традыцыі", - адзначыў намеснік прэм'ер- міністра Беларусі, старшыня рэспубліканскага аргкамітэта форуму Васіль Жарко. Адна з такіх традыцый зарадзілася ў мінулым годзе на юбілейным фестывалі, калі ўпершыню быў узняты яго сцяг. І сёння побач са сцягамі 36 краін - удзельніц 26-га форуму лунае сцяг "Славянскага базару". Гонар падняць яго выпаў пераможцам леташніх міжнародных конкурсаў беларусу Аляксею Гросу і расіянцы Анастасіі Гладзілінай.

Пасля гэтага на пляцоўцы культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра гасцей і гледачоў віталі каля 400 барабаншчыц і мажарэтак Віцебскай вобласці, а таксама некалькіх калектываў з Расіі і Эстоніі.

Нямала гледачоў засталося каля Летняга амфітэатра, дзе на Плошчы зорак атрымала імянную прапіску Тамара Гвердцытэлі.

Мерапрыемствы XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць па 19 ліпеня. Сёння вечарам у Летнім амфітэатры адбудзецца ўрачысты канцэрт адкрыцця форуму.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.