Вы тут

З-за бойкі мужа і жонкі пасадзілі самалёт


Самалёт брытанскай бюджэтнай авіякампаніі Jеt2.соm здзейсніў экстранную пасадку ў Партугаліі з-за бойкі мужа і жонкі на борце, піша Dаіlу Stаr.


Інцыдэнт адбыўся ў ходзе рэйса з Лондана на іспанскі востраў Гран-Канарыю. Паліна Гордан і Рональд Віле пачалі сварыцца, выкрыкваючы на адрас адзін аднаго нецэнзурную лаянку. Затым сварка перарасла ў бойку. У выніку бортправаднікам прыйшлося прымяніць сілу, каб уціхамірыць дэбашыраў. На дапамогу ім прыйшоў паліцэйскі, які знаходзіўся не пры выкананні абавязкаў, а таксама мужчына, якія раней працаваў у праваахоўных органах. Лайнер вымушана сеў у партугальскім аэрапорце Фару, дзе мужа і жонку перадалі органам правапарадку. У Jеt2.соm унеслі Гордан і Віле ў чорны спіс пасажыраў з пажыццёвай забаронай на пералёты рэйсамі гэтага лаўкостара. Акрамя таго, авіякампанія мае намер праз суд запатрабаваць ад пары пакрыцця панесеных страт.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.