Вы тут

Час смутку «Беларускай часінкі»


На гэтым тыдні прыхільнікі і калегі развіталіся з тэле- і радыёвядучым Сяргеем Прохаравым. Ён запомніўся слухачам і гледачам як адзін з пачынальнікаў беларускага FM-эфіру, голас «Радыё Рокс» з 1997 года, вядучы праграмы «Беларуская часінка» — добразычлівы эксперт па бытавых і камунальных праблемах гледачоў.


«Пайшоў з жыцця наш любімы Барысавіч. Лепшы вядучы «Беларускай часінкі», душа нашага калектыву, скарбонка розуму, ведаў, чалавек з вялікім жыццёвым вопытам і чалавек з вялікай літары... Гэта здаецца несправядлівым, бо ён так любіў жыццё, умеў радавацца дробязям, з вялікай іроніяй ставіўся да сябе і з вялікай павагай да іншых. Мы смуткуем, бо страта незаменная, горкая, неспасціжная, бо гэта чалавек, сябар і вядучы, якога кожнаму з нас ніхто ніколі не зможа замяніць», — выказалі спачуванні калегі вядучага. Сяргею Прохараву было ўсяго 53 гады...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.