Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «Банкаўскі білет у мільён фунтаў стэрлінгаў»

Калі і дзе: МІР, 21 ліпеня ў 3.05 і 23 ліпеня ў 14.15

Фільм 1953 года з выдатным Грэгары Пекам, зняты, між іншым, паводле сцэнарыя Марка Твена — дакладней, паводле аднайменнага сатырычнага апавядання.

Лета 1903-га. Беспрацоўны амерыканскі марак Адамс воляй лёсу закінуты ў Лондан, дзе блукае па вуліцах і раптоўна сустракае двух братоў-мільянераў, якія робяць амерыканцу заманлівую прапанову. Алігархі пабіліся аб заклад, ці зможа бедны, але прыстойны замежнік пражыць месяц у горадзе, не разменьваючы ўнікальны банкнот наміналам у мільён фунтаў стэрлінгаў. Калі Адамсу гэта ўдасца, яго забяспечаць любой працай на выбар.

З гэтага моманту ў марака пачынаецца новае, шыкоўнае жыццё: усе банкі, крамы і рэстараны гасцінна расчыняюць перад ім дзверы, яго рады бачыць у гасцях арыстакратычныя сямействы Лондана, нарэшце, яму выказвае прыязнасць абаяльная дзяўчына. Але ўвесь гэты ўяўны лад і дабрабыт вокамгненна развейваюцца, як толькі...


Што: «Востраў скарбаў»

Калі і дзе: «Беларусь 3», 19—21 ліпеня ў 9.05 і 14.30

Трохсерыйную экранізацыю знакамітага прыгодніцкага рамана Р. Л. Стывенсана, знятую ў 1982 годзе, многія лічаць найбольш адпаведнай духу і літары кнігі. Юны Джым Хокінс выпадкова становіцца ўладальнікам пірацкай карты скарбаў легендарнага капітана Флінта, і разам са старэйшымі сябрамі і вопытным піратам, заканспіраваным пад карабельнага кока, выпраўляецца ў рызыкоўнае плаванне...

Праўда, юны Джым Хокінс у фільме атрымаўся зусім юным — гэту ролю выканаў 10-гадовы Фёдар Стукаў, а кампанію яму склаў выдатны акцёрскі ансамбль: Алег Барысаў (Джон Сільвер), Уладзіслаў Стржэльчык (сквайр Трэлані), Валерый Залатухін (Бен Ган), Мікалай Карачанцаў (Чорны Пёс). Дарэчы, існуюць тры версіі фільма — у 80-х цэнзура некалькі разоў «рэзала» карціну, выдаляючы сцэны гвалту, азартных гульняў і іншыя асабліва страшныя для дзіцячай аўдыторыі моманты.


Што: «Шалёная пятніца»

Калі і дзе: «Беларусь 2», 23 ліпеня ў 15.20

Сямейная камедыя 2003 года не расказвае нічога прынцыпова новага: маці і дачка-падлетак, якія ўсё ніяк не могуць знайсці паразуменне і бясконца сварацца, у адзін цудоўны момант памяняліся целамі. Хараство сітуацыі ў тым, што адбылося гэта напярэдадні вяселля маці, новага выбранніка якой дачка на дух не пераносіць, — ну, а камічнасць і хэпі-энд фільму забяспечваюць традыцыйныя галівудскія прыёмчыкі.

Загаловак у газеце: Ох, ужо гэтыя казачкі...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.