Вы тут

Вызначаны фіналісты нацыянальнага адбору на Дзіцячае Еўрабачанне—2017


...Некалькі гадзін доўжылася жывое праслухоўванне ў «студыі 600» Белтэлерадыёкампаніі. Сярод прэтэндэнтаў на ўдзел у міжнародным дзіцячым песенным конкурсе сёлета аказалася 37 сольных выканаўцаў і 8 вакальных гуртоў, і кожнаму з іх журы на чале з народным артыстам Беларусі, кампазітарам Эдуардам Зарыцкім дало шанц быць пачутым і ўбачаным.


Але пашанцавала ў выніку толькі 10 кандыдатам — дакладней, васьмі сольным выканаўцам ва ўзросце 9—14 гадоў, аднаму дуэту і аднаму квартэту. Па выніках праслухоўвання зялёнае святло ў фінал загарэлася для прадстаўнікоў Мінска Русланы Панчышынай, Хелены Мерааі, Стэфаніі Сакаловай, Анастасіі Жабко, Марыі Жылінай, Эліны Матарас і Яраслава Саколікава, а таксама для брастаўчанкі Анастасіі Цімафеевіч, дзявочага дуэта Арыны Пехцеравай і Анастасіі Дзмітрачковай з Магілёва і вакальнага квартэта Нацыянальнага цэнтра дзіцячай творчасці імя У. Мулявіна: Максіма Цупрыкава, Ангеліны Ламака, Стэфаніі Круглай і Стэфаніі Сакаловай.

Як расказалі «Звяздзе» ў медыяхолдынгу, 21 ліпеня пройдзе жараб'ёўка канкурсантаў, якая вызначыць парадак выступленняў у фінале. Дарэчы, упершыню за ўвесь час у фінале двойчы выступіць адзін і той жа юны артыст: настолькі пераканаўчай была і сольна, і ў складзе вакальнага гурта мінчанка Стэфанія Сакалова, ужо добра вядомая гледачам па тэлепраектах «Я спяваю» і «Голас. Дзеці». Але дастанецца музычная пуцёўка на «Дзіцячае Еўрабачанне—2017» у Грузіі Стэфаніі або камусьці з яе калег-сапернікаў, вырашаць суддзям і тэлегледачам. Фінальны гала-канцэрт беларускага нацыянальнага адбору запланавана правесці яшчэ да пачатку навучальнага года, 25 жніўня.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Саліст, дуэт або квартэт?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».