Вы тут

Сярод 100-бальнікаў на ЦТ 9 выпускнікоў сельскіх школ


Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў агучыў папярэднія вынікі асноўнага і рэзервовага этапаў ЦТ.


Сёлета ў цэнтралізаваным тэсціраванні прынялі ўдзел 90 125 абітурыентаў. Абсалютныя вынікі (100 балаў) паказалі 303 удзельніка ў 314 выпадках. 100 балаў па двух вучэбных прадметах атрымалі 11 абітурыентаў, а 292 -- па адным.

На ЦТ па рускай мове зарэгістравана 66 стабальных вынікаў, а па беларускай - 35. Улічваючы, што беларускую мову здавала ўтрая менш абітурыентаў, справіліся з тэстам па роднай мове яны зусім нядрэнна.

На ЦТ па матэматыцы 100-бальныя сертыфікаты атрымалі 69 абітурыентаў, а здавалі яе каля 50 тысяч чалавек, па фізіцы - 15, хіміі - 25, грамадазнаўстве - 16, замежных мовах - 49, біялогіі - 18, гісторыі Беларусі - 19, геаграфіі - 1, сусветнай гісторыі найноўшага часу - 1.

У ліку абітурыентаў, якія атрымалі 100-бальныя сертыфікаты, 250 выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі бягучага года: сярод іх 100 выпускнікоў гімназій, 65 - ліцэяў, 85 скончылі звычайную сярэднюю школу, 1 выпускнік установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама 51 выпускнік устаноў адукацыі мінулых гадоў і 1 абітурыент, які скончыў установу адукацыі ў гэтым годзе за межамі Беларусі.

Найбольшай колькасцю стабальных вынікаў  могуць пахваліцца выпускнікі ўстаноў адукацыі Мінска (82) і раённых цэнтраў (87). Таксама па аднаму стабальнаму сертыфікату атрымалі і 9 выпускнікоў устаноў адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Як бачна, тэсты з'яўляюцца цалкам даступнымі для выканання, незалежна ад тыпу ўстановы адукацыі і месца яе размяшчэння. Сярод уладальнікаў максімальнага выніку ёсць як выпускнікі элітарнага Ліцэя БДУ, так і выпускнікі самых звычайных сярэдніх школ. Прычым выпускнікі сельскіх школ не саступаюць гараджанам па ўдзельнай вазе абсалютных вынікаў на  ЦТ (улічваючы сваю нешматлікасць у агульным патоку абітурыентаў).

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Каментары

Добры дзень! Вялікі дзякуй за артыкул! Вельмі радая за ўсіх, хто скончыў з такімі баламі, малайцы! Пішу, таму што не зусім згодная з "Як бачна, тэсты з'яўляюцца цалкам даступнымі для выканання, незалежна ад тыпу ўстановы адукацыі і месца яе размяшчэння." Я не магла знайсці артыкул з статыстычнымі дадзенымі з РІКВ, каб пабычыць, колькі адсоткаў было з вёскі, а колькі было з гораду. Каб рабіць такія вынікі, патрэбна таксама далучаць дадзеныя, каб паказаць, што адсоткі стобальнікаў з вёскі блізкія да адсоткаў стобальнікаў з гораду. Дзякуй! Усяго найлепшага!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці ўсюды ў рэгіёнах краіны ёсць магчымасць займацца спортам?

Ці ўсюды ў рэгіёнах краіны ёсць магчымасць займацца спортам?

Ці заўжды актыўнасць беларусаў знаходзіць належныя ўмовы для прымянення?

Грамадства

Чэмпіёны па веславанні ў Бабруйску растуць не дзякуючы, а насуперак

Чэмпіёны па веславанні ў Бабруйску растуць не дзякуючы, а насуперак

​Пра заслугі бабруйскіх весляроў ведаюць нават тыя, хто далёкі ад гэтага віду спорту.

Грамадства

У Абухаве гадуюць спартсменаў і мараць аб узнаўленні басейна

У Абухаве гадуюць спартсменаў і мараць аб узнаўленні басейна

Штогод адсюль выходзяць майстры спорту, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.

Грамадства

Якім быць новаму музею МТЗ?

Якім быць новаму музею МТЗ?

Рэтра-трактары і 5D-сімулятар.