Вы тут

Летняя школа рускай мовы для замежных грамадзян адкрылася ў БДУ


Яна арганізаваная на базе факультэта дауніверсітэцкай адукацыі. Слухачамі школы сталі больш за 50 прадстаўнікоў з 11 краін: Вялікабрытаніі, Ірака, Ірана, Італіі, Кітая, Нідэрландаў, Мексіцы,  Польшчы, Рэспублікі Карэя, Турцыі, Японіі.


Навучальныя групы школы сфарміраваныя ў адпаведнасці з узроўнем валодання рускай мовай. Праграма навучання ўключае культурна-моўную адаптацыю, практычны лексіка-граматычны курс, а таксама інтэнсіўны курс маўленчай практыкі і чытання. Акрамя таго навучэнцы асвояць працу з інтэрнэт-рэсурсамі і аўтэнтычнымі відэаматэрыяламі. З дапамогай электронных практыкаванняў слухачы замацуюць пройдзены матэрыял, а прагляд фільмаў і мультфільмаў на рускай мове дазволіць ім развіць навыкі сацыякультурнай камунікацыі.

Летняя школа рускай мовы арганізуецца ў Белдзяржуніверсітэце ўжо ў восьмы раз. Сёлета яна будзе доўжыцца да 25 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці ўсюды ў рэгіёнах краіны ёсць магчымасць займацца спортам?

Ці ўсюды ў рэгіёнах краіны ёсць магчымасць займацца спортам?

Ці заўжды актыўнасць беларусаў знаходзіць належныя ўмовы для прымянення?

Грамадства

Чэмпіёны па веславанні ў Бабруйску растуць не дзякуючы, а насуперак

Чэмпіёны па веславанні ў Бабруйску растуць не дзякуючы, а насуперак

​Пра заслугі бабруйскіх весляроў ведаюць нават тыя, хто далёкі ад гэтага віду спорту.

Грамадства

У Абухаве гадуюць спартсменаў і мараць аб узнаўленні басейна

У Абухаве гадуюць спартсменаў і мараць аб узнаўленні басейна

Штогод адсюль выходзяць майстры спорту, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў.

Грамадства

Якім быць новаму музею МТЗ?

Якім быць новаму музею МТЗ?

Рэтра-трактары і 5D-сімулятар.