Вы тут

Прэзідэнт: «Славянскі базар у Віцебску» служыць высакароднай мэце


Учора ўвечары ў Віцебску ўрачыста адкрыўся фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Таксама быў запрошаны кіраўнік Малдовы Ігар Дадон.


Фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" служыць высакароднай мэце - умацаванню міру і ўзаемаразумення паміж народамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

"Гэта сапраўды знакавая з'ява ў жыцці нашай краіны, нашых славянскіх народаў, у якой выразна адлюстроўваюцца падзеі найноўшай гісторыі. Успамінаюцца часы, калі на постсавецкай прасторы рушыліся шматгадовыя асновы і людзям было не да мастацтва. Менавіта тады мы пастараліся сабраць разам усе творчыя сілы дзеля агульнай справы - духоўнага адраджэння і працягу лепшых традыцый, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэтую высокую місію ўзяў на сябе наш фестываль. Ён стаў сапраўдным сімвалам яднання мільёнаў людзей добрай волі, таму што служыць высакароднай мэце - умацаванню міру і ўзаемаразумення паміж народамі, захаванню культурнай разнастайнасці і падтрымцы талентаў".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што з набыццём шырокай вядомасці кансалідуючая роля віцебскага форуму ўзрасла яшчэ больш. "Ён у поўнай меры спрыяе канструктыўнаму міждзяржаўнаму дыялогу. Любы замежны госць, які пабываў на нашым фэсце, вяртаецца ў сваю краіну пасланнікам міру", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што высокі міжнародны статус фестывалю да многага абавязвае Беларусь. "Ён своеасаблівае люстэрка палітыкі нашай краіны ў сацыяльна-гуманітарнай сферы. Таму на ім прадстаўлена такое разнастайнасць формаў і жанраў мастацтва. Узровень канцэртаў, выстаў і спектакляў, творчых сустрэч нязменна высокі, - канстатаваў беларускі лідар. - Тут заўсёды пануе атмасфера свабоды творчасці і добразычлівасці, гарантаванае аб'ектыўнае і непрадузятае судзейства. Кожны канкурсант мае магчымасць праявіць талент, прадэманстраваць асаблівасці культуры свайго роднага краю, свайго народа".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што і цяперашні фэст, які праходзіць пад дэвізам "Зоркі над Беларуссю", падорыць шмат адкрыццяў, стане для маладых выканаўцаў выдатнай пуцёўкай у жыццё.

"Славянскі базар" славіцца добрымі традыцыямі. Адна з іх - ушаноўваць артыстаў, чые творчасць і грамадская дзейнасць служаць умацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі", - заўважыў Прэзідэнт.

У гэтым годзе спецыяльнай узнагародай "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" адзначана выдатная спявачка, народная артыстка Грузіі і Расіі Тамара Гвердцытэлі. І ўпершыню ў рамках цырымоніі адкрыцця будзе ўручаны Гран-пры пераможцу Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу, вынікі якога падведзены сёння. "Ад душы віншую лаўрэатаў. Калі на такіх падмостках сыходзяцца славутыя куміры і зусім юныя таленты, гэта вельмі кранальна, гэта вельмі сімвалічна. Мы становімся сведкамі пераемнасці яркіх традыцый сцэнічнага майстэрства, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Няхай жа гэта свята заўсёды застаецца эталонам сапраўднай культуры, жыватворнай крыніцай радасці і натхнення".

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ўручыў ўзнагароду ўладальніцы Гран-пры XV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2017" Марыі Магільнай.

Узнагароджанне лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу адбылося раней - днём на гала-канцэрце. Аднак уладальніца Гран-пры удастоілася гонару прыняць узнагароду з рук Прэзідэнта Беларусі. Уручаючы запаветную статуэтку адоранай магіляўчанцы, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ў будучыні дзяўчынка даб'ецца тых жа вышынь, што і народная артыстка Грузіі і Расіі Тамара Гвердцытэлі.

Удзень быў урачыста ўзняты сцяг фестывалю.

БЕЛТА

Фота Віктара НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?