Вы тут

Стартаваў конкурс на распрацоўку футболкі на тэму «яснай мовы»


Дызайнерам прапануюць распрацаваць прынт на майку, у аснове якога будзе ляжаць стылізацыя класічных піктаграм на тэму ўзаемадзеяння паміж людзьмі ў сучасным грамадстве. Конкурс праводзіць Беларуская палата моды сумесна з ПРААН у Беларусі пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.


Каб было лягчэй наладзіць кантакт з людзьмі з асаблівасцямі ў развіцці, у сусветнай практыцы выкарыстоўваецца альтэрнатыўная камунікацыя — гэта камунікацыя з дапамогай розных невербальных сродкаў, найбольш папулярныя з якіх — графічныя. Карцінныя сімвалы ўяўляюць сабой двухмерныя чорна-белыя ці каляровыя малюнкі з подпісамі. Яны лёгка інтэрпрэтуюцца, адназначна паказваюць на прадметы, дзеянні ці сітуацыі і не патрабуюць валодання пісьмовым ці вусным маўленнем.

Увасобіць у жыццё дызайнерскія рашэнні ўдзельнікаў конкурсу дапаможа кампанія Mark Formelle, якая выпусціць 10 відаў маек. Футболкі фіналістаў прымуць удзел у сацыяльным веламарафоне, што адбудзецца ў жніўні гэтага года. Той, хто прадставіць найлепшае дызайнерскае рашэнне па стылізацыі сімвалаў і тэкстаў на «яснай мове», атрымае смартфон ад кампаніі Huaweі. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія дызайнеры адзення і графічныя дызайнеры. Заяўкі прымаюцца да 20 ліпеня на адрас desіgn@bfw.by.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Майка з піктаграмай

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.