Вы тут

Дзіцячы садок на 200 месцаў адкрылі ў Глыбокім


Установа разлічана на дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, тут плануецца размясціць 12 груп: па тры — ранняга ўзросту, або ясельнага, малодшыя і сярэднія, дзве старшыя групы і адзін клас. Сам будынак складаецца з адмысловых функцыянальных блокаў, сярод якіх — медыцынскі корпус, харчаблок, басейн, фізкультурна-аздараўленчы корпус і блок эстэтычнага выхавання. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА.


— Беларусь з'яўляецца адным з лідараў па развіцці дашкольнай адукацыі і выхавання, а таксама дзіцячай аховы здароўя, — адзначыў спікер ніжняй палаты беларускага парламента. — Дзеці, іх патрэбы, даброты — гэта тыя пытанні, якія пастаянна знаходзяцца ў полі зроку Прэзідэнта, органаў выканаўчай, заканадаўчай улады.

Уладзімір Андрэйчанка таксама дадаў, што сёння ў нашай краіне шмат робіцца для маладых сем'яў, асабліва для тых, якія сапраўды маюць патрэбу ў дапамозе. І за апошнія гады ў Беларусі павялічылася колькасць сем'яў, у якіх выхоўваюцца два і больш дзіцяці.

Новы дзіцячы сад вырашыць праблему недахопу месцаў і перапоўненасці ў іншых установах у горадзе, паколькі з'явілася магчымасць забяспечыць месцамі ўсіх дашкольнікаў мікрараёна вуліцы Паўночнай — сёння тут пражываюць 324 дзіцяці ва ўзросце ад 0 да 6 гадоў. Акрамя таго, больш за 120 дзяцей з 6 іншых устаноў зможа перайсці ў новы садок.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.