Вы тут

Мацуем наша!


Гэта амаль удвая больш, чым было прадстаўлена на конкурс на атрыманне Нацыянальнай літаратурнай прэміі летась.


У ліку твораў, якія найбольш цікавыя чытачам і якіх, на жаль, пакуль не хапае ў сучаснай айчыннай літаратуры, — расповеды пра жыццё маленькіх вёсачак і мястэчак, простых людзей. Гэтыя тэксты маглі б зацікавіць беларусаў, лічыць старшыня СПБ Мікалай Чаргінец. На думку Мікалая Іванавіча (што прагучала падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры), нават той твор, які не адпавядае высокім патрабаванням, але напісаны таленавіта, мае права на існаванне і прызнанне, хай толькі на мясцовым узроўні.

Клопатам пра развіццё нацыянальнай літаратуры, выхаваннем цікавасці да кніг айчынных аўтараў жывуць не толькі школьныя настаўнікі. Падаецца, што гэта — агульная справа выдаўцоў, журналістаў, а найперш — саміх аўтараў. Сёння сябрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі з’яўляецца каля 640 творцаў, якія жывуць і працуюць у розных рэгіёнах краіны. За мінулы год творцы прадставілі чытачам каля 300 новых кніг, і ўжо сёлета колькасць новых выданняў перавысіла 150.

Сябры Саюза пісьменнікаў актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах у межах рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай». У кожным раёне, школе, летніку ладзяцца сустрэчы з творцамі. Гэта не проста традыцыйныя спатканні з аўтарамі, але і магчымасць пазнаёміцца з казачнымі героямі іх твораў, пагуляць у гульні.

Так, першы намеснік старшыні творчай суполкі Алена Стэльмах распавяла, што сёлета ў Маладзечне напярэдадні фестывалю паэзіі і песні аўтары правялі мноства сустрэч на розных пляцоўках: у бальніцы, раённых электрасетках, школе мастацтваў.

— Гэтыя спатканні творцаў са слухачамі, чытачамі прайшлі ў вельмі шчырай, кранальнай атмасферы, — падзялілася Алена Анатольеўна. — Нам прыемна, што зараз актыўна папаўняюцца шэрагі паэтаў-песеннікаў. Не так даўно да творчай суполкі далучыўся Алег Жукаў, літаральна нядаўна мы прынялі ў саюз Фёдара Баравога. Гэтыя асобы падмацоўваюць нашы сілы, з іх дапамогай можам ладзіць выступленні і ў камерных аўдыторыях, і на вялікіх пляцоўках.

Несумненна, важным у жыцці Саюза пісьменнікаў Беларусі станецца сёлетняе Свята беларускага пісьменства. Тады ж будуць названыя лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі. 

Юзэфа ВОЎК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».