Вы тут

Конкурс для будучых гісторыкаў абвясцілі БДУ і МДУ


Пра старт IV Міжнароднага расійска-беларускага конкурсу студэнцкіх навуковых работ "Агульны шлях да Вялікай Перамогі: подзвіг народаў бессмяротны паведаміла прэс-служба БДУ.  Гэта сумеснае мерапрыемства гістарычных факультэтаў БДУ і Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя  Ламаносава.


Фота: shkolazhizni.ru

Мэта конкурсу - папулярызацыя гістарычных ведаў, стымуляванне цікавасці да вывучэння гісторыі і стварэнне ўмоў для даследчага ўзаемадзеяння студэнтаў з Расіі і Беларусі.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць студэнты гістарычных факультэтаў ВНУ ўсіх краін постсавецкай прасторы незалежна ад курсу навучання, спецыяльнасці, кафедры і формы атрымання адукацыі. Тэмай праектаў канкурсантаў можа стаць айчынная і замежная гісторыя, этналогія, археалогія, гісторыя мастацтваў. Навуковая работа можа быць выканана індывідуальна або ў суаўтарстве (але не больш як тры аўтары).

Конкурс пройдзе ў два этапы: завочны і вочны. Вынікі першага тура будуць вызначаны 10 кастрычніка. Фінал пройдзе з 1 па 3 лістапада ў Маскоўскім дзяржаўным універсіце, дзе адбудзецца публічная абарона навуковых работ.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Матэрыялы прымаюцца да 30 верасня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.