25 красавіка, серада

Вы тут

Курсы па вывучэнні мовы хіндзі ўпершыню адкрываюцца ў БДУ


Заняткі стартуюць 1 верасня. Праходзіць яны будуць у фармаце факультатыва ў вячэрні час два разы на тыдзень.


За аснову вывучэння мовы ўзяты курс, распрацаваны расійскімі лінгвістамі Залманам Дымшыцам і Алегам Ульцыфіравым.  "Падручнік мовы хіндзі" змяшчае граматычную частку, тэксты на бытавую і грамадска-палітычную тэматыку, слоўнік, лексіка-граматычны каментар і шматлікія практыкаванні, якія замацоўваюць пройдзены матэрыял.

Курсы ў БДУ арганізаваны пры падтрымцы Пасольства Індыі ў Рэспубліцы Беларусь. Заняткі будзе весці супрацоўнік кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу  факультэта міжнародных адносін БДУ Анастасія Буланкова. Да навучальнага працэсу будуць прыцягвацца і носьбіты мовы.  Навучанне на курсах бясплатнае.

Запісацца на курсы можна па тэлефонах  8 (044) 72 413 72 або 8 (017) 209 57 74 .

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хто і як тэсціруе атракцыёны пасля зімы?

Хто і як тэсціруе атракцыёны пасля зімы?

Карэспандэнт «Звязды» адправіўся ў мінскі парк імя Горкага, дзе якраз правяралі знакамітае кола агляду.

Грамадства

У Нясвіжы за экалогію змагаюцца рублём

У Нясвіжы за экалогію змагаюцца рублём

І выхоўваюць ужо другое пакаленне сяброў прыроды.

Спорт

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Расказваем пра перамогу нашых тэнісістак над Славакіяй у плэй-оф Кубка Федэрацыі, чарговы поспех беларускага баксёра на міжнародным рынгу.