Вы тут

Прэзідэнты Беларусі і Малдовы правялі двухбаковую сустрэчу


Нашы краіны звязваюць не толькі гады ўсталяваных дыпламатычных адносін, але і агульнае савецкае мінулае, эканамічнае супрацоўніцтва, чалавечыя кантакты. Пра тое, што яднае Беларусь і Малдову, кіраўнікі дзвюх дзяржаў гаварылі падчас сустрэчы ў Віцебску.


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з савецкіх часоў з павагай ставіцца да малдаўскай зямлі і людзей, якія на ёй жывуць. Малдаване — вялікі народ, у якога шмат агульнага з беларускім, бо ён такі ж працалюбівы, як і наш.

«Асаблівасць вашага візіту ў тым, што вы самі паглядзелі Беларусь. Вы яе, можна сказаць, памацалі: у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, пабывалі на культурных аб'ектах, пабачылі, як мы ставімся да памяці. Мы не проста піярымся і расказваем, якія мы няшчасныя, і як у вайне нам было цяжка. Мы захоўваем гэтую памяць, — сказаў беларускі лідар. — Я магу з вамі размаўляць як з чалавекам, які пазнаў Беларусь».

Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў аб гатоўнасці развіваць супрацоўніцтва паміж краінамі ў любой сферы — ад прамысловасці да сельскай гаспадаркі. «Мы ад вас нічога не хаваем. Вы блізкі для нас чалавек. Мы з вамі прытрымліваемся практычна аднолькавых поглядаў. Вы памятайце, што мы ў любы момант гатовы дапамагчы, падставіць сваё плячо», — выказаў гатоўнасць Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон сказаў, што ў яго засталіся выключна станоўчыя ўражанні ад візіту ў Беларусь. «Нам ёсць чаму ў вас павучыцца. Я кажу гэта шчыра, адкрыта. Я бачыў прадпрыемствы і ў Еўрапейскім саюзе, але той узровень, на які паднялася прамысловасць у Беларусі, для нас толькі мара на гэтым этапе. Мы маем намер па некаторых кірунках больш паглыблена запусціць сумесныя праекты», — сказаў ён.

Вераніка ПУСТАВІТ,

г. Віцебск

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: У перспектыве — сумесныя праекты

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.