Вы тут

Раім схадзіць


Рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны, зорная экскурсія «Неба над Мінскам» і майстар-класы ў Раўбічах – афіша «Звязды» з 17 па 23 ліпеня.


Рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Лінія Сталіна

Калі: 22 ліпеня, 11:00

Колькі каштуе: ад 13 р. – дарослыя, 5 р. – дзеці

Арганізатары падрыхтавалі маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю драматычных падзей Крэўскай наступальнай аперацыі заходняга фронту 1917 года, з прычыны якіх руская армія была асуджаная на паразу. Наведвальнікаў чакаюць цікавыя дэкарацыі, асаблівая атмасфера таго часу, а таксама інтэрактыўная праграма для розных узростаў. Самым актыўным дастануцца падарункі і сувеніры.


Зорная экскурсія «Неба над Мінскам»

Фота: blogspot.com.by

Дзе: «Менскі велашпацыр»

Калі: 22 ліпеня, 23:00

Колькі каштуе: ад 6 р.

Арганізатары абяцаюць: «калі неба будзе прыхільнае да нас, то мы ўбачым абрысы сузор’яў, разгледзем зоры пры дапамозе лазернай указкі, даведаемся гісторыі і легенды іх утварэння, даведаемся, чаму зоркі маюць арабскія назвы, што такое зорная велічыня і іншыя зорныя рэчы».


Майстар-класы ў Раўбічах

Фота: mtblog.mtbank.by

Дзе: Раўбічы

Калі: па 27 жніўня, 12:00

Колькі каштуе: 6 р.

Гэтым летам музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах прапануе сваім наведвальнікам пазнаеміцца з некаторымі відамі народнага мастацтва не толькі на ўласныя вочы, але і на ўласныя рукі. Кожную нядзелю ў музеі праходзяць майстар-класы па стварэнню лялек-мотанак, ткацтву паясоў, саломапляценню і роспісу яек. 


Выстава «Любімыя цацкі»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Гасцёўня Уладзіслава Галубка (вул. Старавіленская, 14)

Калі: па 20 жніўня, аўт.-нядз.: 09:00-17:30

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава прадстаўлена калекцыянерам і аўтарам цацак у стылі «Тэдзі» Вольгай Дзерэнчук.

Каля 300 асобнікаў, створаных у розныя перыяды ў розных краінах свету, будуць прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню. Антыкварныя, вінтажныя і калекцыйныя лялькі, мядзведзі, цацкі, вялікі лялечны дом, мэбля, посуд, калыскі, кнігі і паштоўкі, а таксама эксклюзіўныя работы калекцыянера, рэстаўратара і аўтара цацак Дзерэнчук. Кожны экспанат калекцыі – са сваёй асаблівай гісторыяй і лёсам, унікальны.


Выстава «Францыск Скарына. Чалавек дасканалы»

Дзе: галерэя «Лабірынт» (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 10 жніўня

Колькі каштуе: удакладняць у касе

6 мая адкрылася Міжнародная выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці».

Тэма-дэвіз інтэрактыўнай экспазіцыі – «Францыск Скарына. Чалавек дасканалы». У год святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання асоба вядомага асветніка здабудзе новыя грані – яго жыццё і дзейнасць паўстануць у сучасным чытанні студэнцкай моладдзю.

Творчыя работы выкананы маладымі мастакамі і фатографамі з выкарыстаннем найноўшых кампутарных праграм, незвычайных тэхнік і кірункаў сучаснага мастацтва. Нестандартнымі з'яўляюцца і намінацыі, у якіх прадстаўлены работы.


Выстава аўта​рскай лялькі Сяргея Драздова

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А)

Калі: па 20 ліпеня, аўт.-суб.: 10:00-18:00

Колькі каштуе: па білеце ў музей

20 мая адкрылася выстава аўтарскай лялькі Сяргея Драздова «Мужчынскі погляд».

Тры гады таму Сяргей захапіўся стымпанкам. Гэтае захапленне і прывяло яго ў свет лялек. Зараз Драздоў стварае цэлыя кампазіцыі лялек, механічныя мініяцюры, гістарычныя замалёўкі.


Выстава «Таямніцы егіпецкіх фараонаў»

Фота: drevniy-egipet.ru

Дзе: ТЗЦ «Тытан» (пр-т Дзяржынскага, 104)

Калі: па 31 ліпеня, 10:00-21:00

Колькі каштуе: бясплатна

Наведвальнікам прапануюць акунуцца ў атмасферу Старажытнага Егіпта. На плошчы каля 100 «квадратаў» збяруць больш за 20 экспанатаў – рэплік вядомых егіпецкіх мумій і саркафагаў. Усе яны выглядаюць натуралістычна і практычна цалкам паўтараюць рарытэтныя арыгіналы. Кожны жадаючы можа ўбачыць, як выглядалі фараоны, больш даведацца аб працэсе муміфікацыі і знайсці адказ на «загадку Сфінкса».


Велашкола

Фота: ladyadvice.ru

Дзе: Парк Янкі Купалы (г. Мінск)

Калі: па 31 жніўня, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Некамерцыйны сацыяльны праект «Велашкола. Мінск» ужо чацвёрты сезон вучыць людзей розных узростаў у незалежнасці ад наяўнасці ровара катацца. Праект працуе бясплатна, таму адзінае, што вам трэба зрабіць, – прыйсці на занятак з 18:00 да 20:00 у чацвер або пятніцу ў парк Янкі Купалы.

Для вашага навучання тут ёсць усё неабходнае: ровары, на якіх лёгка вучацца, абарона і шлем – для вашага спакою.


Майстар-класы па танцах і фітнесу

Фота: medikent.com.tr

Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 29 ліпеня, 10:30, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Радыё Unistar праводзіць бясплатныя майстар-класы па танцах і фітнесу. Кожны чацвер чэрвеня вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па парных танцах, а кожную суботу – бясплатныя заняткі фітнесам на даху паркінга, з якога адкрываецца маляўнічы від на горад.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.